Андрей Грицкевич, ветеран, Лельчицы

Жыхар вёскі Замошша 92-гадовы Андрэй Якаўлевіч Грыцкевіч беражліва захоўвае свой франтавы фотаздымак. Ветэран дагэтуль не ведае, як склаўся пасля вайны лёс яго старэйшага баявога сябра расіяніна  Івана Саўкіна, з якім яны разам сфатаграфаваліся. Чырвонаармейцы рассталіся ў пераможным 1945-м i больш ніколі не сустракаліся.

Андрей Грицкевич, ветеран, Лельчицы

Андрэй Грыцкевіч быў старэйшым сынам у сялянскай сям’і. На вайну пайшоў з першых яе дзён, знайшоў ваенкамат i папрасіўся на фронт: лічыў сябе дарослым, хоць не меў яшчэ 18 гадоў. Першы раз па-сапраўднаму порах панюхаў пехацінцам пад Ста­рой Русай, дзе i быў упершыню паранены. Потым быў 2-i Беларускі фронт, у 1943-м вызваляў Гомель i Жлобін. 3 паўгода стаяў пад Жлобінам, а дадому ў родны Лельчыцкі раён так i не партапіў.

Пасля вызвапення Беларусі байцу давялося фарсіраваць Нарву ў Польшчы. На Нарве ён атрымаў другое раненне. У Поль­шчы ў жніўні 1944-га i быў зроблены фотаздымак, на якім Андрэй Грыцкевіч стаіць злева.

— Івану Саўкіну  было гадоў 50-60. Мы ваявалі з iм у адным узводзе з самага пачатку франтавога жыцця, — прыгадвае Анд­рэй Якаўлевіч. — Kалі мяне параніла, больш мы не бачыліся, i я не ведаю, ці застаўся ён у жывых. Для мяне вайна завяршылася ў шпіталі.

Вярнуўшыся дадому, франтавік Грыцкевіч убачыў толькі тры ацалелыя хаты ад некалі вялікай палескай вёскі. Прыйшлося будаваць зямлянку, падобную на тыя, у кіх правёў шмат франтавых дзён. Пазней ўзвёу i хацінку (захавалася дагэтуль). Працаваў ездавым на валах, садзіў калгасную бульбу, цягаючы на сабе плуг. Ажаніўся ў 1951-м, выгадаваў пяцёра дзяцей. Франтавы фо­таздымак з сябрам з часам стаў для яго найдаражэйшай з ycix узнагарод.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Лельчыцкі раён.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: