игнатовский, лельчицы, чтец, гимназия

Сапраўднае свята чытацкага майстэрства адбылося 11 кастрычніка ў гімназіі № 36 г. Гомеля.

игнатовский, лельчицы, чтец, гимназия

Гасцінна прынялі ўдзельнікаў абласнога конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, гаспадары мерапрыемства. Навучэнцы, якія сталі пераможцамі ў сваіх раёнах, дэманстравалі сапраўды высокі ўзровень. Таму я разумеў, што павінен праявіць свае здольнасці максімальна. Урывак з паэмы “Варшаўскі шлях”, які я выбраў для чытання, патрабаваў глыбокага разумення яе зместу і правільнай перадачы эмацыянальнага напаўнення твора. Рыхтуючыся да конкурсу, я пазнаёміўся з біяграфіяй паэта, прачытаў не толькі паэму “Варшаўскі шлях”, але і некаторыя балады Куляшова. Прыемна, што маё выступленне было ацэнена журы і прынесла мне Дыплом ІІІ ступені.

Лічу такія сустрэчы цікавымі і карыснымі. Яны не толькі развіваюць творчыя артыстычныя здольнасці, але і пашыраюць наш кругагляд, спрыяюць знаёмству з равеснікамі, прывіваюць цікавасць да нашай духоўнай літаратурнай спадчыны.

Аляксандр ІГНАТОЎСКІ, 

вучань 9 класа Лельчыцкай раённай гімназіі

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: