Штогод работнікі Ліплянскага сельскага Дома культуры праводзяць у сваёй вёсцы свята Купалле. І цікавасць да яго толькі расце. Вось і цяпер народу сабралася шмат, самы актыўны ўдзел у абрадавых дзеяннях прымала мясцовая моладзь.

Купалле — адно з самых дзіўных беларускіх святаў. Яшчэ з раніцы дзяўчаты і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле збіраць купальскую траву, якая набывае лекавую моц. Купальскі агонь — сімвал абнаўлення и ачышчэння. Дзяўчаты апускалі вянкі ў раку і глядзелі, куды яны плывуць, — у тым боку суджаны чакае. Смельчакі адпраўляліся ў лес шукаць папараць-кветку і загадвалі жаданні…

1

Шмат чаго з даўніны перанеслася на свята ў Ліпляны: і вогнішча запальвалі, скакалі праз яго, і карагоды вадзілі, і кідалі вянкі на ваду, і, канешне, шукалі папараць-кветку…

Свята праходзіла вельмі весела, цікава: ладзіліся гульні, танцы, гучалі купальскія песні, працавалі гандлёвыя кропкі, кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Яркім і прыгожым адбыўся конкурс на лепшы купальскі вянок з палявых кветак.

Свята не свята без песні народнай, гучнай, задушэўнай.  Завіталі на Купалле творчыя калектывы з Лельчыц — ансамбль народнай песні  “Крыніца” і народны мужчынскі ансамбль “Лель”, артысты якога шчыра павіншавалі ўсіх і прадставілі цудоўную канцэртную праграму. Шмат прыемных хвілін падаравалі ўсім прысутным на свяце самадзейныя артысты народнага ансамбля “Вяснянка”, узорнага дзіцячага гурта “Карагод”, салісты-вакалісты мясцовага Дома культуры.

Дамоў вяскоўцы вярталіся зранку не толькі ў цудоўным настроі, а і з прызамі, атрыманымі падчас розыгрышу бяспройгрышнай латарэи. А каму больш пашчасціла, то атрымалі ў падарунак цюк саломы ці мяшок зерня. Усё ў гаспадарцы згадзіцца!

Арганізатары выказваюць шчырае дзякуй за дапамогу спонсару ОАО “Новая Ніва”, а таксама ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні свята.

Святлана ЛІПСКАЯ.

Фота Аляксандра ШАПАРДЫ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

 
 

Ответить

Войти с помощью: