(да 91-й гадавіны з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Васіля Уладзіміравіча Быкава)

 Як відаць з прэсы, усіх хвалюе пытанне, што сучасныя дзеці не хочуць і не любяць чытаць, а больш сядзяць за камп’ютарам, ля тэлевізара, за смартфонамі. Але нішто не заменіць кнігу. Доўгія гады я працавала над праблемай развіцця цікавасці да чытання, да кнігі. Маю публікацыі ў часопісах “Народная асвета” (арт. “Чалавек на вайне”, №3, 1983 год) і “Роднае слова” (арт. “Развіццё цікавасці да чытання праз кінафільм”, №№ 1,2,3, 1992 год). Таму хачу падзяліцца вопытам работы па развіццю цікавасці да чытання, да кнігі праз асобу аўтара. У прыватнасці, да твораў народнага пісьменніка БССР Васіля Уладзіміравіча Быкава, бо значэнне яго твораў для выхавання маладога пакалення цяжка пераацаніць. Асабліва ў наш час, калі фашызм зноў падымае галаву, калі рвуцца снарады, калі гінуць мірныя людзі. Хачу аддаць дань павагі яму, чалавеку, пісьменніку, воіну-франтавіку, як раз да 91-й гадавіны з дня нараджэння.

Наша захапленне творамі Васіля Быкава пачалося з “Трэцяй ракеты”, з яго самай аўтабіяграфічнай аповесці. Захапілася спачатку сама. Перачытала ўсё пра гэты твор і пра аўтара. Расказала дзецям. Чыталі твор разам не толькі на ўроку, але і ў пазакласны час. Тым больш, што магчымасць такая была, бо працавала тады ў Буйнавіцкай санаторна-лясной школе-інтэрнат і жыла вельмі блізка ля школы.

Дзеці прыходзілі вечарам у кабінет літаратуры, і мы разам чыталі самыя хвалюючыя старонкі аповесці. Нават плакалі, калі чыталі пра тое, як немцы лажылі людзей у глыбокія каляіны і пускалі па іх бронетранспарцёры…

Пасля правялі ўрок пазакласнага чытання па “Трэцяй ракеце”, дзе гучалі паведамленні пра Быкава-чалавека, мастака, воіна-франтавіка. Асабліва ўзрушыла дзяцей франтавая біяграфія пісьменніка, падзеі, калі Быкаў-лейтэнант быў на грані жыцця і смерці. Нават адбылося так, што бацькі будучага пісьменніка атрымалі пахавальны ліст на сына, што з’явілася фабулай для напісання аповесці “Мёртвым не баліць”.

Былі на ўроку і выставы кніг, малюнкі дзяцей, віктарына па творчасці пісьменніка. Пасля былі іншыя творы. Збіраліся, як і звычайна, у вольны час, чыталі разам, абмяркоўвалі прачытанае самастойна, строілі планы на будучае.

Разам з героямі пісьменніка мы з вучнямі ваявалі з бесчалавечнасцю і здрадай на перадавой, разам з Глечыкам (“Жураўліны крык”) гінулі на пераездзе, з Іванам Цярэшкам ратавалі італьянскую дзяўчыну Джулію (“Альпійская балада”), разам з Іваноўскім паміралі на дарозе (“Дажыць да світання”), штурмавалі вышыню (“Праклятая вышыня”), згаралі ў хаце разам са Сцепанідай (“Знак бяды”), разам з Кацяй Шчарбак беглі па замініраваным полі (“Мёртвым не баліць”), з Сотнікавым стаялі пад шыбеніцай (“Сотнікаў”)…

Бачыла і адчувала, як дзеці суперажываюць героям, як сэрцы дзяцей б’юцца ва ўнісон з сэрцамі герояў, як творы пісьменніка застаўлялі адчуць сябе побач з байцамі, спазнаць іх боль, “зачэрпнуць” іх мужнасці, пагарды да здраднікаў, непрымірымасці да фашызму, нянавісці да вайны.

Паступова такія гучныя чытанні сталі агульнашкольнымі. Пасля такіх чытанняў былі вечары, канферэнцыі па творах, прагляды кінафільмаў, створаных па матывах аповесцей Васіля Быкава. Вядома, што амаль усе творы Быкава экранізаваны. Таму мы сталі заказваць іх у раённай фільматэцы.

Мы глядзелі “Узыходжанне” Ларысы Шапіцька па аповесці “Сотнікаў”, “Альпійскую баладу” Барыса Сцяпанава, “Трэцюю ракету” і “Абеліск” Рычарда Віктарава, “Знак бяды” Міхаіла Пташука, “Доўгія вёрсты вайны” Аляксандра Карпава і іншае. Абмяркоўвалі іх, але гэта былі не звычайныя абмеркаванні.

За гады працы ў школе пераканалася, што выкарыстанне на занятках літаратуры розных відаў мастацтва, у прыватнасці, кіно, выклікае ў школьнікаў жаданне чытаць і задумвацца над прачытаным, аналізаваць літаратурны твор і кінафільм.

Дзеці з вялікай ахвотай згаджаюцца на прагляд фільма пасля знаёмства з кнігай. Але мая задача была зрабіць так, каб фільм, створаны па твору пісьменніка, змог выклікаць цікавасць да літаратурнай першаасновы, жаданне прачытаць або перачытаць зноў. Іду да гэтага праз мастацкую структуру твора, у прыватнасці, асаблівасці мастацкай дэталі твораў Быкава. У сувязі з гэтым даю перад праглядамі фільма вучням заданні: як на працягу таго ці іншага фільма рэжысёр выкарыстоўвае быкаўскую мастацкую дэталь (пейзажную, прадметную, партрэтную, псіхалагічную, сімвалічную, лейтматыўную і г.д.), якое сэнсавае гучанне набываюць гэтыя дэталі ў фільме, прашу правесці паралель паміж функцыяніраваннем мастацкай дэталі ў творы і ў кінематографе.

Аднак дзецям гэта не пад сілу, калі яны не ведаюць пэўных эстэтычных законаў кінамастацтва, так званых кінапрыёмаў, вобразных сродкаў. Праводжу пэўную падрыхтоўчую работу. Спачатку вывучаю спецыяльную літаратуру па кінамастацтву сама, а потым у даходлівай форме тлумачу дзецям.

Такая работа не праходзіць бясследна і дае добрыя вынікі. У дзяцей значна ўзрастае цікавасць да твораў Васіля Быкава, жаданне чытаць і перачытваць. Было прачытана ўсё, што можна было знайсці ў бібліятэцы і ў мяне. Вучні ўжо самі чыталі, сачылі за друкам і тэлеперадачамі.

У дзяцей, асабліва старшакласнікаў, узнікала шмат пытанняў, на якія мог адказаць толькі сам пісьменнік. Таму параіла напісаць яму на Саюзпісьменнікаў. Хутка нам прыйшоў адказ з паведамленнем дамашняга адрасу пісьменніка. Напісалі Васілю Уладзіміравічу пра сваю зацікаўленасць яго творамі, пра сваю работу над імі, прасілі адказаць на тыя ці іншыя пытанні.

Ведалі, што пісьменнік вельмі заняты, шмат піша, працуе, ездзіць, займаецца грамадскай дзейнасцю.

Але адказу ўсё роўна чакалі..

І вось чэрвень 1983 года. У дзень нараджэння пісьменніка паказвалі фільм пра яго па тэлебачанні. Падбягаюць мае вучні да мяне, узрушаныя, усхваляваныя:

— Паказваюць фільм пра Быкава, пра яго родную вёску, пра родныя мясціны!

І адразу ж прапанавалі самі:

— Давайце паедзем туды!

— Паедзем (што я магла адказаць?!), але дзе ўзяць грошай, транспарт?!

Я не чакала такога павароту падзей, але ясна ўсведаміла: запала ў сэрцы дзяцей слова пісьменніка!

Вучні старэйшых класаў ездзілі да нашых шэфаў (раённая “Сельгастэхніка”) за 20 км пасля заняткаў і выконвалі розныя магчымыя работы (цягалі металалом, прыбіралі двор). Так зарабілі грошай. І шэфы далі нам аўтобус.

Праехалі ўсю Беларусь з поўдня на поўнач. Днём ехалі, а ноччу спалі ў палатках. Ехалі, каб сваімі вачыма ўбачыць родныя сцежкі любімага пісьменніка, дакрануцца сэрцам да яго вытокаў.

І вось мы ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Тады яшчэ была жывая маці Васіля Уладзіміравіча Ганна Рыгораўна, брат Мікалай, братавая Антаніна. Дзень быў гарачы. Як раз трэба было ўбіраць сена.

Слухалі расказы родных, разглядвалі фатаграфіі ў сямейным альбоме, сярод якіх былі і франтавыя. Прасілі мы паказаць і той пахавальны ліст, што прыйшоў у сям’ю, але ён недзе згубіўся. З сумам даведаліся, што Васілю Уладзіміравічу нядаўна рабілі аперацыю, што ледзь застаўся жывы. Убачылі мы і родную хатку, дзе нарадзіўся пісьменнік. Там даўно ніхто не жыў. Цяпер там, як вядома, музей. На зваротнай дарозе пабывалі ля роднай хаткі народнага паэта Рыгора Барадуліна.

Вельмі захацелася ўсім сустрэцца і з самім Васілём Быкавым. Але было няёмка турбаваць такога чалавека, тым больш пасля аперацыі. У нас быў толькі яго дамашні адрас. На сустрэчу было вельмі мала надзеі. І я пазваніла… Адказала Ірына Міхайлаўна Быкава. А праз 2 гадзіны пачулі і яго голас. А потым была сустрэча на беразе Мінскага мора…

Уважыў, адчуў сваёй чулай душой зацікаўленасць дзяцей. Калі я гаварыла, што гэта не проста так, Васіль Уладзіміравіч адказаў: “Я ўсё бачу”.

Просты, засяроджаны, сур’ёзны, з пранізлівым позіркам. Дзеці, заўсёды такія гаваркія і вясёлыя, сядзелі маўклівыя, з шырока адкрытымі вачамі: усе не верылі, што бачаць перад сабой таго самага Васіля Быкава. З заміраннем сэрца слухалі дзеці расказ пісьменніка пра вайну. Адказваў на нашы пытанні, цікавіўся нашым жыццём. Асабліва зацікавіла дзяцей гісторыя стварэння аповесці “Мёртвым не баліць”. Аўтар расказаў нам, дзе было ўсё дакладна так, як у жыцці, на самай справе, а што ўжо дадумана пасля.

Затым — падарункі, кнігі з аўтографам на памяць.

Для каго гэта можа здацца і нязначным, дробяззю, а для мяне і маіх вучняў — цэлая падзея, шчасце. Шчасце бачыць яго жывым, сядзець разам, размаўляць, чуць яго голас. Абяцаў прыехаць да нас.

Не ўсе мае вучні змаглі паехаць на радзіму пісьменніка. Астатнія нас чакалі. Вестка пра тое, што мы сустракаліся з пісьменнікам, хутка абляцела школу.

І вось мы дома. Разбіраем з дарогі рэчы. Аўтобус стаяў на ўзгорку. Раптам я падняла галаву і сумелася: да мяне ішлі мае вучні-выпуснікі. Яны не проста ішлі. Яны ішлі шарэнгай, як салдаты перад узяццем вышыні. Я закрыла твар рукамі і чакала. Яны падышлі і спыталі: “Гэта праўда, што вы бачылі Васіля Быкава?”. Гэта было няпроста пытанне. Яно азначала яднанне душ пісьменніка і чытачоў.

Я яшчэ больш упэўнілася, які эмацыянальны, патрыятычны зарад нясуць творы Васіля Быкава. Да мяне ішлі не проста вучні і чытачы, а тыя, хто браў тую “праклятую вышыню” разам з героямі Быкава, хто хоча быць падобны на іх.

У той жа вечар я напісала яму аб усім. Прыслаў віншавальную тэлеграму выпускнікам, а праз паўтара месяца Васіль Уладзіміравіч і Ірына Міхайлаўна прыехалі да нас у школу. Дзеці к таму часу ўжо параз’язджаліся. Уражаны былі нашай школай, нашым Палессем, Мазыром.

Пасля Васіль Уладзіміравіч прысылаў нам свае кнігі з памятнымі надпісамі, падарункі, якія будзем берагчы заўсёды.

Затым была іншая школа, іншыя выпускі дзяцей, з якімі таксама знаходзіла ўзаемаразуменне з дапамогай кніг пісьменніка. Яны дапамагалі мне ачалавечваць душы дзяцей.

Прысвячалі ўсе ўрокі пазакласнага чытання, нядзелі беларускай літаратуры творам  Быкава. На кожным уроку літаратуры, факультатыве старалася выкраіць час, каб расказаць новую аповесць Васіля Быкава. У раённым конкурсе сачыненняў “Вайна вачамі дзяцей ХХІ стагоддзя” занялі першае месца. Радавалася, калі па 3-4 вучні з майго выпуска ішлі на беларускі факультэт, добра здавалі літаратуру і паступалі. Лічыла гэта і сваёй удачай, бо цікавасць да беларускай літаратуры развівала менавіта праз творы Васіля Быкава. Гэта была і яго ўдача.

Пісалі яму аб усім. Пасля былі сустрэчы ў Мінску, на кватэры пісьменніка, калі мы, рыхтуючыся да 70-й гадавіны з дня нараджэння народнага пісьменніка, выканалі 5 карцін-ілюстрацый з саломкі да твораў пісьменніка і падарылі Васілю Быкаву. Мы назвалі экспазіцыю “Франтавыя дарогі Васіля Быкава”.

Чытаючы Быкава, заўсёды сілкуешся той добрай, мудрай энергіяй, якая так неабходна чалавеку — асабліва ў найбольш адказныя перыяды жыцця, бо ўвесь час ён шукаў у сваіх герояў подзвігу духу.

Знаёмства з ім вымушае быць чысцейшымі, дабрэйшымі, непрымірымымі да зла, прыстасавальніцтва, подласці, здрады, эгаізму, жорсткасці і бесчалавечнасці.

Сёння мы шмат гаварылі пра выхаванне асобы. У гэтым сэнсе кожны твор пісьменніка звернуты да нашых дзён і будучыні кожным сваім вобразам, кожнай думкай. Ён нагадвае нам, якім павінен быць чалавек, напамінае пра сапраўдную каштоўнасць, пра годнасць чалавека, яго маральныя прынцыпы, без якіх само жыццё страчвае сэнс.

Гэта непасрэдна да нас звяртаецца аўтар і яго героі з заклікам: не забываць! Не забываць усіх тых, хто аддаў жыццё ў змаганні з ворагам, што дзеля таго, каб адолець фашызм, патрэбна была не толькі сіла зброі, але і сіла чалавечнасці.

Патрэбна асэнсаванне яго ўрокаў. Яго спадчына павінна вывучацца, захоўвацца, павінна жыць.

Што застаецца без Быкава? Чытаць Быкава…

Наталля ФІЦНЕР, в. Буйнавічы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

6 КОММЕНТАРИИ

  1. Не полная статья про замечательного писателя Беларуси. Его произведения были не интересны в школе. Но с возрастом начинаешь понимать этот трагический и нравственный выбор его героя как человека, оказавшегося в наиболее драматичном моменте жизни – выбор, как поступить?
    Его личные воспоминания о войне, да и о современном мире просто SUPER: «…предчувствую сакраментальный вопрос про страх: боялся ли? Конечно, боялся, а, может, порой и трусил. Но страхов на войне много, и они все разные. Страх перед немцами — что могли взять в плен, застрелить; страх из-за огня, особенно артиллерийского или бомбежек. Если взрыв рядом, так, кажется, тело само, без участия разума, готово разорваться на куски от диких мук. Но был же и страх, который шел из-за спины — от начальства, всех тех карательных органов, которых в войну было не меньше, чем в мирное время. Даже больше (Долгая дорога домой 2003)».
    Но он не боялся. В 1988 г. стал учредителем БНФ. В 1993 г. подписал открытое «письмо 42». На Президентских выборах 1994 г. стал доверенным лицом Зенона Позняка. Таких ЗНАМЕНИТЫХ доверенных лиц больше не было. Никогда в истории Беларуси.
    С 1997 г. жил за границей в политической эмиграции — в Финляндии, в Германии, Чехии, России. Вернулся на Родину только за месяц до смерти. Неоднократно выступал с резкой критикой режима А. Лукашенко.
    Умер 22 июня 2003 г. в 20 ч. 30 мин. в реанимационном отделении Боровлян. Он был отпет в минском Доме литератора согласно обряду Грекокатолической (униятской) церкви, гроб писателя был накрыт бело-красно-белым флагом. Похоронен на Восточном кладбище в Минске. Могила постоянно усапынна цветами, часто стоит флаг БНР.
    ОРДЕНА: Герой Соц.Труда (1984), Ор. Ленина (1984), Ор. Отечественной войны 1 ст. (1985), Ор. Трудового Красного Знамени (1974), Ор. Красной Звезды (1945). Медалями «За победу над Германией в ВОВ 1941-1945 гг.», «20 лет Победы в ВОВ 1941-1945 гг.», «30 лет Победы в ВОВ 1941-1945 гг.», «40 лет Победы в ВОВ 1941-1945 гг.», «50 лет Победы в ВОВ 1941-1945 гг.».
    Несмотря на как бы нежелательные отзыва о России, он был так же награждё Российским Орденом Дружбы Народов в 1994 году. Из белорусских наград был удостоен ТОЛЬКО медалью Франциска Скорины в 1994 г. И ВСЁ, начиная с 1994 г. В. Быков больше не получил ни одной белорусской награды.
    ПРЕМИИ: Литературная премия БССР им. Я. Коласа в 1964 г. (за повесть «Третья ракета»), Госпремия СССР в 1974 г. (за повести «Дожить до рассвета» и «Обелиск»), Госпремия БССР им. Я. Коласа в 1978 г. (за повести «Волчья стая», «Его батальон»), Народный писатель Беларуси в 1980 г., Ленинская премия в 1986 г. (за повесть «Знак беды»).

  2. Уважаемый Gra@danin или гражданка (извини, не знаю, кто ты там по полу), но ты не во всех случаях право. В частности, ЕГО произведения как раз были очень интересны в школе. Другое дело — их плохо преподавали учителя (или им было негласно велено так преподавать, в чём я дико сомневаюсь). И ещё напоследок: будь ты немного грамотней — и тебе цены не было бы.

    • Ошибок много, поэтому немало времени придётся потратить на их определение. К примеру, «усыпанна» в твоём случае пишется с одним «Н» (усыпана), так как это краткая форма и нет зависимых слов. Или вот ещё — «был удостоен только медалЬЮ Ф. Скорины»; правильно — «был удостоен только медалИ Ф. Скорины», ну и так далее. Что же касается ошибок у меня, то я их не нахожу. Найдёшь — «спасибо» скажу. Но это вряд ли. Привет семье.

    • Вспомнил. В русском литературном языке слова в среднем роде употребляется ещё и тогда (как правило, в шуточной форме), когда невозможно определить род (пол). А это как раз тот случай. Дельный совет: книг больше читайте, а не «сидите» сутками в Интернете!

Добавить комментарий

Войти с помощью: