лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пры поўным аншлагу адбыўся святочны вечар «Знаўца душы народнай», прысвечаны нашаму знакамітаму земляку — народнаму артысту Рэспублікі Беларусь, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мастацкаму кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, прафесару Міхаілу Дрынеўскаму. Мерапрыемства, якое стала сапраўдным святам для ляльчан, праходзіла з удзелам шаноўных гасцей — самога віноўніка ўрачыстасці, кіраўніцтва раёна.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

Дарэчы ў гонар Міхаіла Дрынеўскага з 2004 года на Лельчыцкай зямлі праводзіцца рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных». Міхаіл Паўлавіч з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Лельчыцкага раёна.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

У зале гасне святло. На вялікім экране пад спеў птушак, гучанне цымбалаў дэманструюцца фотаздымкі з жыцця Міхаіла Дрынеўскага, гучыць біяграфія нашага паважанага земляка. Здаецца, у гэты момант усе гледачы перанесліся ў вёску Тонеж, на малую радзіму Міхася Дрынеўскага, дзе прайшло яго дзяцінства, дзе фарміраваўся характар хлопца — моцны, валявы. У гэтыя хвіліны падумала: дык толькі ў такой вёсцы, дзе спявалі бацькі, родныя і блізкія, дзе спявала ўсё сяло, якую паэт-песеннік  Адам Русак справядліва назваў «салаўіным берагам», і мог нарадзіцца хлопчык з такою музычнай, сапраўды народнаю душою, са шчырай любоўю да родных мясцін, да маляўнічай прыроды, з такою павагаю да людзей, якія жылі побач. Шмат дасягнуў за сваё жыццё Міхаіл Паўлавіч, але не заганарыўся, застаўся такім жа простым, сціплым, як і шмат гадоў таму, усёю душою і ўсім сэрцам адданым народнай музыцы.

Многа добрых слоў і пажаданняў выказаў Міхаілу Дрынеўскаму ў сваім віншавальным слове намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Коцур.

Калі наш паважаны зямляк выйшаў на сцэну, зала пачала гучна апладзіраваць стоячы. Міхаілу Паўлавічу было адначасова і прыемна, і неяк няёмка, бо ўсё жыццё ён сумленна працаваў, шмат працаваў, не спыняючыся, ішоў наперад не дзеля ўзнагарод і пашаны, а дзеля людзей, імкнуўся данесці да іх сваю любоў да песні народнай, бо лічыў, што яна — «наша духоўная гісторыя, наша святыня, наш корань».

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

— Не думаў, што дажыву да такой удзячнасці землякоў, — усхвалявана гаворыць Міхаіл Дрынеўскі. — Бацькі мяне і братоў ніколі не песцілі. Да працы прывучалі з дзяцінства. Бог дае 10% таленту, а астатнія 90% неабходна дабівацца сваімі сіламі і настойлівасцю. Наказ мой маладым такі: працаваць, і тады ўсё атрымаецца.

Шмат цёплых, шчырых слоў прагучала ў гэты дзень у адрас паважанага Міхаіла Паўлавіча. А самым прыемным падарункам для яго сталі яркія, самабытныя, каларытныя  выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці нашага раёна і суседзяў з Турава, Ельска, Мазыра, Жыткавічаў. Артысты, у прыгожых нацыянальных касцюмах, узнёслыя, з усмешкамі на тварах, адзін за адным выходзілі на сцэну, шчодра, ад ўсяго сэрца дарылі Міхаілу Паўлавічу і ўсім гледачам сваё майстэрства, з запарам танчылі, а спявалі так, што дрыжыкі прабягалі па скуры, здавалася, музыка аб’яднала ўсіх прысутных у зале, яна перапаўняла сэрца кожнага з прысутных, закранала самыя патаемныя струны іх душы. Сказаць, што гучалі гарачыя апладысменты, — значыць нічога не сказаць. Бо здаецца, яны на працягу ўсёй канцэртнай праграмы і не змаўкалі, а станавіліся яшчэ больш працяглымі.

Кульмінацыяй святочнага вечара, адным з яркіх момантаў стала выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча з мастацка-тэатралізаванай пастаноўкай «Кірмаш». Завіталі туды прадстаўнікі самых розных народаў, прапаноўваючы свае тавары і дэманструючы сваю культуру, каб напомніць, што Беларусь — міралюбівая краіна, у якой усе народы жывуць у згодзе. Гэта асабліва актуальна і надзённа ў наш неспакойны час … Як наказ прагучалі словы, каб мы, беларусы, памяталі свае карані, захоўвалі нацыянальную культуру і традыцыі, талерантнае стаўленне да іншых народаў.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

Пасля цудоўнага выступлення Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча на сцэну зноў запрасілі паважанага Міхаіла Дрынеўскага, каб ён прымаў віншаванні, словы падзякі і жывыя кветкі ад кіраўнікоў калектываў, якія ўдзельнічалі ў свяце. Зала зноў апладзіравала стоячы. «Вось яно, народнае прызнанне сапраўднага таленту», — падумала ў тыя хвіліны.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

— Мне патрэбна было дажыць да 75 гадоў, каб адчуць усё гэта сэрцам і душой, — усхвалявана гаворыць Міхаіл Дрынеўскі. — І яшчэ я вельмі задаволены, што жыве на Палессі песня народная. У мяне сення душа спявае. Паглядзіце на маіх землякоў-таняжан. Некаторым стаяць цяжка, а голас як л’ецца! Здароўя ўсім вам, а калі яно ёсць, то і жыць хочацца!

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

Яшчэ адно прыемнае імгненне свята: кіраўнік ААТ «Лельчыцкая ПМК — 103» Мікалай Жураўскі ўручыў паважанаму земляку — чалавеку са шчодрай душой, гонару нашага народа, нашай Радзімы грашовы сертыфікат.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

Канцэртная праграма скончылася, а людзі не спяшаліся дамоў. Многія яшчэ заставаліся пад уздзеяннем і ўражаннем убачатага і пачутага. Здавалася, душа маладзела і расцвітала, бо кожны з прысутных далучыўся да сапраўднага мастацтва, задушэўнай народнай музыкі. Народная песня і сёння застаецца духоўнай повяззю пакаленняў, крыніцай радасці, творчага натхнення, сродкам далучэння да сапраўдных каштоўнасцяў.  Таму варта прыслухацца да слоў Міхаіла Дрынеўскага: «Музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку — яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго больш чыстым, справядлівым…». І гэта сапраўды так.

лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича лельчицы, концерт, фальклёр, дриневский, хор титовича

Святлана ЛІПСКАЯ.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

 
 

Ответить

Войти с помощью: