юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы

14 мая на сцэне раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся юбілейны вечар, прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці народнага вакальнага ансамбля «Вербніца». Менавіта на працягу чвэрці стагоддзя самадзейныя артысты гэтага творчага калектыву даруюць сваю любоў да песні народнай шматлікім паклоннікам, радуюць іх сваёй самабытнасцю і разнастайным рэпертуарам.

юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы

У гэты святочны вечар цёплыя словы і віншаванні ў адрас юбіляраў выказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гаўрылавец, дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара Некрашэвіч. І, канешне, падаравалі падарункі, кветкі, бо ні адзін дзень нараджэння не абыходзіцца без іх!

юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы

Гледачам было цікава даведацца, што народны ансамбль «Вербніца» быў створаны працаўнікамі Дома культуры ў 90-я гады. Узначаліла яго ў тыя часы дырэктар Людміла Шруб. Спачатку гэта была невялікая група аматараў народнай песні, якая выязджала з канцэртамі ў розныя населеныя пункты нашага раёна. Так, дзякуючы народнай песні быў створаны моцны і дружны калектыў. Хутка ён заваяваў прызнанне, любоў і папулярнасць сярод гледачоў. За 25 гадоў творчай дзейнасці «Вербніцы» апладзіравалі не толькі на сцэнах Лельчыцкага, але і суседніх раёнаў — усюды ансамбль выступаў з поспехам.

З 1994 па 2004 гады «Вербніцай» кіруе Вера Васільева. З гэтага часу творчая дзейнасць калектыва значна ўзрасла. Ансамбль стаў дыпламантам тэлевізійнага фестывалю народнай творчасці «Залатыя ключы» у намінацыі «фальклор», першага і другога усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь — мая песня», дыпламантам першай ступені рэгіянальнага фестывалю песеннага майстэрства «Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных» на прыз прафесара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Дрынеўскага. Дарэчы, ансамбль ва ўсе гады правядзення фестывалю ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені, што сведчыць аб высокім прафесіяналізме і майстэрстве яго выканаўцаў. У цяперашні час мастацкі кіраўнік народнага ансамбля «Вербніца» — Аксана Шапарда, чалавек творчы, таленавіты.

Вера Васільева таксама хвалююча, душэўна павіншавала юбіляраў і пажадала калектыву далейшых поспехаў, творчага даўгалецця, натхнення, каб заўсёды ажыццяўлялісь новыя задумкі  і планы.

Падчас свята ўсе прысутныя ў зале з задавальненнем паглядзелі запісы прошлых часоў — відэа з канцэртаў, на якіх выступалі першыя ўдзельнікі народнага ансамбля «Вербніца» на здымках праграмы «Фальклорныя карцінкі» Гомельскага тэлебачання. І не стрымлівалі сваіх эмоцый — кожны музычны нумар суправаджаўся авацыямі.

А потым пад апладысменты гледачоў на сцэну выходзілі артысткі, якія ў розныя часы былі актыўнымі ўдзельнікамі ансамбля. Гэта Вера Васільева, Людміла Шруб, Вольга Біркоўская, Святлана Дваракоўская, Вольга Тапчыенка, Валянціна Яскавец, Тамара Некрашэвіч, Ірына Шпакоўская, Людміла Штарова, Любоў Фіцнер, Алена Тарасавец,  Жана Сальнікава, Ірына Ігнатоўская, Лілія Заяц.

Час нельга спыніць… На змену сваім бацькам прыйшлі ўжо дарослыя дзеці. Святло сваёй душы, цяпло, любоў да народнай песні даравалі гледачам салісткі Таццяна Дваракоўская,  Аляксандра Хамутоўская — іх маці таксама спявалі ў «Вербніцы», Ірына Шуканава, дуэт Аксаны Шапарда і Юрыя Маркевіча.

Цёплымі, шчырымі словамі і цудоўнымі музычнымі падарункамі павіншавалі юбіляраў іх сябры — народны мужчынскі ансамбль «Лель», ансамбль народнай песні «Крыніца», народны ансамбль народнай песні «Лагода». Яны ідуць па жыцці побач, падтрымліваюць адзін аднаго, раздзяляюць радасныя імгненні і хвіліны смутку. Гэтыя калектывы параднілі не толькі сумесныя выступленні, паездкі, а і галоўнае — бязмежная любоў да народнай творчасці. І гэтую любоў усім сэрцам адчувалі гледачы. Добрая задушэўная песня заўсёды дорыць людзям радасць, бадзёрасць, уздымае настрой, закранае патаемныя струны душы. Менавіта так і адбывалася падчас святочнага вечара.

юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы

Канцэртная праграма, падрыхтаваная «Вербніцай», стала сапраўдным святам для ўсіх прыхільнікаў народнай песні. Аб гэтым яскрава сведчылі добрыя словы ўдзячнасці, букеты кветак, падарункі і, канешне, — шчырая і сардэчная ўдзячнасць гледачоў, якія напрыканцы творчага вечара апладзіравалі стоячы. У гэтыя хвіліны падумала, што ансамбль «Вербніца» па праву ўдастоены звання «народны».

юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы юбилей, ансамбль, вербница, 25 лет. лельчицы

Калі выходзіла з залы, то звярнула ўвагу,  што мой добры знаёмы не спяшаўся дамоў, а стаяў і зачаравана пазіраў на сцэну, дзе фатаграфаваліся калектывы-ўдзельнікі. Я запытала ў яго:

— Як вам канцэрт? Спадабаўся?

— Цудоўны, — усхвалявана адказаў малады чалавек. — На сцэне сёння выступалі, на маю думку, не самадзейныя артысты, а сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Я не так даўно пераехаў у Лельчыцы з Украіны і таму не ведаў, што ў вашых калектываў такі высокі ўзровень майстэрства. Малайцы!

25 гадоў у чалавечым жыцці — гэта перыяд росквіту, маладосці, калі наперадзе яшчэ шмат планаў і цікавых падзей. У «Вербніцы» таксама яшчэ ўсё наперадзе, бо песня народная будзе жыць, пакуль будзем жыць мы. Галоўнае — зберагчы і перадаць будучым пакаленням гэты найкаштоўнейшы скарб.

Святлана ЛІПСКАЯ.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

 
 

Ответить

Войти с помощью: