рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

У дваццаць трэці раз наша краіна, на гэты раз у старажытным горадзе Рагачове, 4 верасня адзначыла Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята якое яднае нас, беларусаў, увагай да такіх  спрадвечных сімвалаў духоўнага жыцця — як кніга і слова. У слове захавана наша шматвекавая гісторыя, наша народная мудрасць, наша культура. І гэта слова мы павінны зберагчы і пакінуць сваім нашчадкам.

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

Унікальнасць Дня беларускага пісьменства заключаецца ў тым, што кожны год свята мяняе прапіску сваёй сталіцы. Гэта ўжо былі Навагрудак і Нясвіж, Орша і Пінск, Мсціслаўе і Мір, Камянец і Паставы і іншыя гарады нашай краіны. Цэнтрам правядзення свята двойчы былі Полацк,Тураў і Заслаўе. Ва ўсіх гэтых гарадах на доўгія гады засталіся не толькі яркія ўспаміны пра жыццядальную веліч слова, але і шматлікія, адноўленыя аб’екты культуры, сацыяльнай сферы, помнікі дойлідства, якія мацуюць нашу гістарычную спадчыну, робяць наша жыццё духоўна напоўненым і асэнсаваным.

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

Спецыяльна да Дня беларускага пісьменства да нас, на Гомельшчыну, праз усю Беларусь удзельнікі навукова-культурнай экспедыцыі “Дарога да святыняў” прынеслі Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга.

Дзень пісьменства пачаўся з сімвалічнага шэсця з 23 харугвамі гарадоў — усе яны ў свой час былі сталіцамі свята. У Рагачова шмат гераічных старонак і падзей, якія сведчаць пра духоўную сілу беларускага народа, пра яго імкненне жыць са сваімі суседзямі ў згодзе і міры.

На свяце прысутнічалі прадстаўнікі, дыпламатычных місій акрэдытаваных у Беларусі, а такса беларускія пісьменнікі і пісьменнікі замежных краін. Упершыню на свяце прысутнічалі прадстаўнікі дыяспар амаль з дваццаці краін свету і ўпершыню — госці, якія прынеслі часцінку свайго духоўнага скарба, — сваю любімую кнігу ў падарунак гораду.

Адкрыла свята намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове Наталля Качанава, якая зачытала прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці ў ім гаварылася: “У Год культуры правядзенне Дня пісьменства набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі. Гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны. Няхай багатая праграма сённяшняга свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў”.

На адкрыцці свята старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што свята беларускага пісьменства дапаможа прыцягнуць увагу нашых жыхароў, асабліва моладзі, да нацыянальнай культуры, заахвоціць звярнуцца да твораў класікаў і сучасных пісьменнікаў.

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

На галоўнай пляцоўцы свята адбылося ўрачыстае ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі па сямі намінацыях: проза, паэзія, публіцыстыка, крытыка, драма, дзіцячая літаратура. Упершыню — дэбют.

Падчас уручэння літаратурных прэмій пераможцам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што ў нашай краіне штогод выдаецца звыш адзінаццаці тысяч найменняў кніг, трыццаць тры мільёны — для кнігарняў і бібліятэк, і што лепшыя творы сённяшніх уладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі знойдуць сваіх чытачоў.

У Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове ўрачыста адкрыўся Дом кнігі з бібліятэкай, чытальнай залай і кнігарняй.

Пабываць на ўсіх канцэртных пляцоўках і выставах — не можна было паспець і за цэлы дзень, бо ўсяго было вельмі шмат. Немагчыма прайсці міма “Горада майстроў” дзе можна было набыць прыгожыя беларускія нацыяльныя  сувеніры, і нават выкананую майстрам на заказ якую-небудзь прыладу для гаспадаркі. А як не адведаць разнастайных прысмакаў? Тут ніякага трымання не хопіць…

Раённая газета “Светлае жыццё” прымала ўдзел у выставе рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і прадукцыі паліграфічных прадпрыемстваў Гомельшчыны. Павільён, дзе экспанаваліся газеты называўся “Газетны бульвар”. Кожная рэдакцыя адпавядала стылю таго ці іншага дзесяцігоддзя, пачынаючы с 1917 года і завяршаючы сучаснасцю.

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

“Светлае жыццё” на выставе СМІ адпавядала стылю 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Нават карэспандэнтам патрэбна было пераапрануцца, каб стварыць вобраз тагачаснага жыцця.

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник рогачёв, беларусь, день письменности, проздник

Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў “Газетнага бульвара” на экпазіцыі “Светлага жыцця” карысталася “Летапіс Лельчыцкага раёна”, падшыўка тагачасных газет, друкаваная машынка, саматканыя рушнікі і коўдры, газавая лямпа, фотаапараты, якія захаваліся ў рэдакцыі нават з 30-50-х гадоў. Нарасхват ішла і сучасная паліграфічная прадукцыя.

Свята — Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове завяршылася. Эстафету ўжо прыняў Полацк. Бо ў наступным годзе мы будзем адзначаць 500-годдзе нацыянальнага кнігадрукавання. А які горад, як не радзіма Скарыны, павінен стаць цэнтрам урачыстасцяў у гонар слова і роднай мовы…

Людміла ШТАРОВА.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: