Каляды – самыя вясёлыя святы ў нас на Палессі. Няма такой сям’і, каб не дажыдалі ў святыя шчодрыя вечары гасцей з песнямі, з танцамі, з віншаваннямі з Новым годам і Раством.

У адзін з такіх вечароў, напярэдадні старога Новага года, у  нашым садку адбылося тэатральнае прадстаўленне “Каляда, каляда, весялей цябе няма!” з удзелам выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп. Запрасілі на свята бацькоў. Як цікава было ім бачыць сваіх дзяцей ў ролях каляднікаў, якія прыходзілі ў сялянскую хату спяваць, танцаваць, з калядамі віншаваць. Прыходзілі каледаваць Каза-дзераза, Мішка вучоны, Кот, Ліса ды Цыганка з цыганятамі. Ох, і весела было ў хаце! Усе каляднікі  атрымалі гасцінцы ад гаспадыні, а госці жадалі ёй на ўвесь год: “Каб нажалі сто коп жыта, каб сям’я была ўся сыта! Сто гадоў жывіце, дзетак расціце! Шчодры вечар, добры вечар усім людзям на здароўе!”.

І сапраўды, вечар быў шчодры, бо да нас на свята, акрамя бацькоў, прыйшлі прадстаўнікі шэфскай арганізацыі “Лельчыцкае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне-153” з салодкімі пачастункамі для ўсіх дзетак.

Адміністрацыя ўстановы адукацыі, калектыў яслей-сада, бацькі дзякуюць дырэктару ДРСУ-153 Пятру Назарчуку за шчодрыя калядныя падарункі. Асабістую падзяку выказваем галоўнаму рэдактару ўстановы “Рэдакцыя газеты “Светлае жыццё” Ірыне Верасовіч за матэрыяльную дапамогу ў набыцці медыкаментаў для выхаванцаў санаторнай группы. Дарэчы, Ірына Леанідаўна таксама была сярод запрошаных гасцей на яскравым, маляўнічым, вясёлым дзіцячым фальклорным свяце.

Ірына ШПАКОЎСКАЯмузычны кіраўнік ДУА “Лельчыцкі яслі-сад №5”.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: