Вучаніца Лельчыцкай раённай гімназіі стала дыпламанткай першай ступені на рэспубліканскім літаратурным конкурсе творчых работ «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»

0
1711

Вучаніца 4 класа Лельчыцкай раённай гімназіі Ганна Ражкова стала дыпламанткай першай ступені на рэспубліканскім літаратурным конкурсе творчых работ «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…», які быў прысвечаны 110-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 90-годдзю верша «Савось-распуснік» і 95-годдзю зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця». Акрамя таго, наша таленавітая дзяўчынка атрымала падзяку з рук вядомага беларускага пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага. Уладзімір Сцяпанавіч запрасіў Ганну да супрацоўніцтва, пажадаў далейшых творчых поспехаў, натхнення. Дарэчы, Ганніна казка, дасланая на конкурс, будзе надрукавана менавіта ў гэтым жа часопісе.

Дзяўчынка расказала, што на такі поспех яна нават і не разлічвала. А справа была вось як.  Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лельчыцкай раённай гімназіі Надзея Алесіч, пазнаёміўшыся з апавяданнем Ганны «Мой хатні гадаванец», прапанавала яго разам перакласці на беларускую мову і даслаць на конкурс. Так і зрабілі. А калі праз некаторы час Ганну і Надзею Адамаўну запрасілі на ўзнагароджанне, то яны вельмі абрадаваліся. Пераможцы вызначаліся ў дзвюх намінаціыях «Літаратурны конкурс» і «Конкурс выяўленчага мастацтва».

Трэба адзначыць, што пісаць Ганна пачала з васьмі гадоў. Першы твор нарадзіўся па дарозе ў школу. Гэта было апавяданне пра хлопчыка і саву. Потым з’явіліся наступныя —  «Карціна»,  «Дабрыня», «Русалка».

— Мне вельмі падабаецца пісаць, а свае апавяданні я сачыняю на хаду, — гаворыць Ганна. — Заўсёды прашу маму, каб яна хутчэй ўсё запісвала. Героі маіх апавяданняў — дамашнія пітомцы, якіх вельмі люблю. З чатырох гадоў пачала чытаць, і з таго часу з кнігай не развітваюся. Калі-нікалі складаю вершы. Мне вельмі прыемна, што члены журы, у склад якога ўваходзілі беларускія пісьменнікі, паэты, ганаровыя дзеячы культуры нашай рэспублікі, мяне заўважылі і адзначылі. А гэта натхняе на далейшую працу.

У Ражковых ёсць цудоўная традыцыя: яны ўсёй сям’ёй збіраюцца і слухаюць кожнае новае апавяданне Ганны. Потым бацька, маці, два старэйшыя браты выказваюць сваё меркаванне, даюць парады. Так было і з казкай «Мой хатні гадаванец».

Яна спадабалася ўсім родным. Ужо напісаны яшчэ тры новыя апавяданні. Ганніна маці, Марына Аляксандраўна, марыць аб тым, каб з цягам часу змясціць творы дачкі ў асобны зборнік.

Прыемна таксама адзначыць, што Ганна Ражкова з’яўляецца членам клуба юных карэспандэнтаў «Проба пяра», створанага пры нашай рэдакцыі. Два апавяданні ўжо былі надрукаваны ў «Светлым жыцці» ў мінулым годзе. Думаю, Ганна яшчэ не раз парадуе нас сваімі творчымі работамі. Гэта толькі пачатак. А працяг, спадзяёмся, абавязкова будзе.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: