У Лельчыцах прайшоў VІ рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных»

0
2530

Пачынаючы з 2004 года на Лельчыцкай зямлі праходзіць рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Міхаіла Дрынеўскага. У мінулую суботу ў Лельчыцах адбыўся чарговы — шосты — фестываль, які сабраў шмат гасцей, а таксама жыхароў горада і раёна і стаў сапраўдным святам народнай песні, якое яшчэ больш з’яднала яе аматараў.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Анатолій Гапонік, старшыня райсавета Вольга Гаўрылавец, былы кіраўнік раёна Уладзімір Мірановіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Інга Заўгародняя, майстры музычнага мастацтва і, канешне, галоўны віноўнік урачыстасці, наш паважаны зямляк — Міхаіл Дрынеўскі.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Увесь дзень па наваколлю разносіліся зычныя, моцныя народныя галасы. Чуваць іх было і на цэнтральнай плошчы, і ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, людзі падпавялі ўдзельнікам свята — песня лілася ракой шматгалосся. А ад гэтага, здавалася, душа спявала і радавалася, бо песня народная заўсёды жыццёвая, такая родная і мілагучная, яна кранае за душу, робіць людзей дабрэйшымі, прыгажэйшымі, больш чулымі і спагадлівымі.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Адкрыццё фестывалю адбылося на гарадской плошчы. Цудоўнаму настрою спрыяла і сонечнае надвор’е, і лагодныя ўсмешкі на тварах людзей, прыгожа, па-святочаму апранутых. Гучнымі апладысментамі ўсе прысутныя віталі калектывы мастацкай самадзейнасці з Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Ельскага, Хойніцкага, Лоеўскага  і, канешне, Лельчыцкага раёнаў.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

З прывітальнымі віншавальнымі словамі да жыхароў раёна, гасцей і ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Гапонік. Анатолій Генрыкавіч зазначыў, што па добрай традыцыі ўжо шосты раз на нашай прыгожай, гасціннай Лельчыцкай зямлі адбываецца рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Міхаіла Дрынеўскага. І гэта не выпадкова.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

— Менавіта ў той мясцовасці, дзе гучалі песні народныя, нарадзіўся цудоўны чалавек — Міхаіл Дрынеўскі, — дадаў глава раёна. — Песня — здабытак народа, і  яе патрэбна берагчы, перадаваць з пакалення ў пакаленне. Жыццё песні — гэта жыццё народа. А фестываль — вялікае народнае свята, значная падзея ў культурным жыцці Лельчыцкага краю, цудоўны падарунак да Дня горада, для жыхароў Палескага краю.

Потым на сцэну вядучыя запрасілі нашага таленавітага земляка, у гонар якога і адбывалася свята, — Міхаіла Дрынеўскага.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

— Дзякуй вам, мае землякі, спевакі і спявачкі! — з хваляваннем гаворыць Міхаіл Паўлавіч. — Дзякуй за тыя добрыя словы, ад якіх можна і пачырванець. Дзякуй, што ў такі сонечны дзень пакінулі агароды, адарваліся ад бульбы і далучыліся да народнай песні, да высокага мастацтва. Песня дае жыццё, даруе крылы на розныя добрыя дзеянні і справы. Песня павінна быць у душы!

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Міхаіл Дрынеўскі пажадаў усім удзельнікам свята удалых выступленняў, творчага натхнення, поспехаў.

Па цэнтральнай вуліцы Савецкай урачыстае шэсце дэлегацый накіравалася да раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Пад гучныя апладысменты і народную песню сустрэлі нашага шаноўнага земляка, уручылі хлеб-соль.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Тым часам усе жадаючыя спяшаліся ў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе  адбылася конкурсная праграма, падчас якой сваё выканаўчае майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі фестывалю — 24 творчыя калектывы і 14 асобных выканаўцаў Гомельскай вобласці. Іх творчае майстэрства ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога на чале з мастацкім кіраўніком  дзяржаўнай установы «Акадэмічны народны Нацыянальны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча», лаўрэатам дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесарам, народным артыстам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Дрынеўскім працавалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Інга Заўгародняя, выкладчык харавых дысцыплін установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны музычны каледж» Святлана Судас, дырэктар дзяржаўнай установы «Гомельскі   абласны цэнтр народнай творчасці» Мікалай Шамшэня, выкладчык установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага» Наталля Цітова, выкладчык музычных дысцыплін установы адукацыі «Гомельскі педагагічны каледж» Уладзімір Пархоменка.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Ніводнае выступленне не пакінула гледачоў абыякавымі, кожная песня находзіла водгук у сэрцах людзей і суправаджалася апладысментамі, у якіх зліваліся разам захапленне і ўдзячнасць. Ды ці магло быць інакш, калі песня народная закранае самыя патаемныя струны душы! Слухаеш — і, здаецца, жыццё праходзіць перад вачыма…

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Кульмінацыйным момантам свята стала віртуёзнае выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча. Гэта быў для усіх цудоўны падарунак да Дня гораду. У гэты час падумала: «Якое шчасце, што мы маем магчымасць яшчэ раз сустрэцца з сапраўдным мастацтвам дзякуючы нашаму знакамітаму земляку!» Артысты-прафесіяналы падрыхтавалі разнастайны рэпертуар, падаравалі гледачам песенныя, танцавальныя і інструментальныя нумары. Захаплялі талент, выканаўчае майстэрства, высокі прафесійны ўзровень артыстаў хору. Якія цудоўныя вобразы яны стваралі на сцэне! Гэта быў сапраўды дзіўны спеў з глыбінь народных!  І людзі гэта адчувалі ўсім сэрцам і душой.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Паўтары гадзіны асалоды… І вось наступае самы доўгачаканы і хвалюючы момант: вядучыя называюць пераможцаў фестывалю. Прыз «Сімпатый гледачоў» атрымаў народны ансамбль «Вясёлка» Нараўлянскага раённага дома культуры. У намінацыі «За далучэнне да шматвекавых традыцый народнай мастацкай творчасці» лепшым прызнаны Міхаіл Акуліч (Тонежскі сельскі дом культуры). Сярод аматарскіх калектываў без наймення па намінацыях «Вакальныя ансамблі, ансамблі народнай песні» званне «дыпламант» і дыплом ІІІ ступені атрымаў вакальны ансамбль «Крыніца» Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У намінацыі «Фальклорныя калектывы» без наймення дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны фальклорны калектыў «Палешучкі» Букчанскага сельскага дома культуры. У намінацыі «Асобныя выканаўцы» пераможцай стала Надзея Дрынеўская (Тонежскі СДК). Яна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Дыплом ІІ ступені атрымалі Аляксандра Бабовіч (Дзяржынскі СДК) і дуэт у складзе Пятра і Івана Акулічаў (Прыбалавіцкі СДК). Дыплома І ступені ўдастоены Марыя Карась (Тонежскі СДК) і дуэт у складзе Галіны Хросцік і Святланы Дваракоўскай (Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці). Сярод аматарскіх калектываў з найменнем у намінацыі «Вакальныя ансамблі, ансамблі народнай песні» званне «дыпламант» і дыплом ІІІ ступені атрымалі народны ансамбль «Ялінка» (Ельскі гарадскі дом культуры «Колас») і народны мужчынскі ансамбль «Лель» (Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці). Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны народны аматарскі калектыў, ансамбль народнай музыкі і песні «Стрэчанне» Мазырскага раёна, народны вакальны ансамбль народнай песні «Лагода» Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Уладальнікам дыплома І ступені стаў народны вакальны ансамбль «Вербніца» Лельчыцкага раённага цэнтра культуры  і народнай творчасці. У намінацыі «Фальклорныя калектывы» з найменнем народны аматарскі калектыў дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны народны фальклорны калектыў «Палескія напевы» Новапалескага сельскага клуба і народны фальклорны калектыў «Спадчына» Хойніцкага цэнтра культуры. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны народны фальклорны ансамбль «Хільчанка» Хільчыцкага сельскага клуба і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Журавінка» Слабадскога СДК. Дыплом І ступені атрымаў народны фальклорны ансамбль «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры Жыткавіцкага раёна. А званне «лаўрэат» шостага рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» аднагалосна прысуджана народнаму фальклорнаму калектыву «Танежанка» Тонежскага сельскага дома культуры ( на здымку). Пераможцам былі ўручаны каштоўныя падарункі. У знак павагі нашаму шаноўнаму земляку Міхаілу Дрынеўскаму падаравалі кошык ружаў.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

Мінула шмат гадоў, а песні нашых матуль, бабуль і сёння ўпрыгожваюць, узвышаюць, нібы малітва,  душу радуюць і натхняюць, робяць нас шчаслівымі. Нездарма беларускі паэт Ніл Гілевіч казаў: «Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына, пакуль народа сэрца будзе біцца!» А нам, ляльчанам, і сам Бог даручыў зберагчы вялікую нашу спадчыну, бо менавіта Лельчыцкі край — радзіма нашага шаноўнага Міхаіла Дрынеўскага, які з вялікай любоўю і павагай адносіцца да духоўнай спадчыны беларускага народа, а песні народнай прысвяціў усё жыццё.

лельчицы, фестиваль Дриневкого, народное творчество, открытие, 6 региональный фестиваль, Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных

У суботу праграма свята была вельмі насычанай і разнастайнай. На працягу дня працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі вернісаж», на пляцоўцы ля фантана працавалі дзіцячыя атракцыёны, шоў гандаль. Увечары адбыўся канцэрт вядучых калектываў мастацкай самадзейнасці Гомельскай вобласці. А потым на плошчы горада прайшла маладзёжная дыскатэка, якая пад гучанне эстрадных шлягераў з’яднала людзей у атмасферы радасці, весялосці, усмешак. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў музыкі — і фальклору, і сучасных рытмаў. У гэтым — вялікая сіла мастацтва.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.


СМОТРИТЕ ЕЩЁ БОЛЬШЕ ФОТО ПО ССЫЛКЕ

Торжественное открытие VI регионального фестиваля песенного творчества «Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных» в Лельчицах


 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: