«Беларусы — славянскі народ з багатай гісторыяй, адметнай культурай, мілагучнай  і багатай мовай… » Так пачынаўся ў верасні першы ўрок беларускай мовы. І цяпер крок за крокам уважлівыя і добрыя настаўнікі вядуць нас па сцяжынцы ведаў. Гісторыя свайго краю, радавод, родная мова. Як мы пазнаём усё тое, што звязана са словам Радзіма.

Ну што ж, гартаем школьны каляндар. Спыняемся на асобных мерапрыемствах.

Верасень. Разам з класным кіраўніком Віктарам Аляксандравічам Чуніным адпраўляемся ў паход па памятных мясцінах Лельчыцкага раёна, якія звязаны з рэшткамі былога ўмацаванага раёна ўздоўж старой савецка-польскай мяжы («Лінія Сталіна»).

Кастрычнік. Удзел у віртуальнай выставе «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа». Вучні нашага класа сталі пераможцамі раённага этапу. Здымкі праходзілі ў музеі сялянскай хаты. І хіба забудзецца выкананне роляў маленькага Якуба Коласа, яго бацькі, братоў.

Лістапад. Пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры «Мая Беларусь», якое праводзілася ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Да гэтага мерапрыемства мы рыхтаваліся загадзя. Выстава радаводных дрэў, спроба мастацкага пяра, прэзентацыі, інфармацыя супрацоўнікаў бібліятэкі — усё нас так захапіла, што не хацелася разыходзіцца.

Снежань.

Мяккі снег пакрывае зямлю.

Ох, і любім мы нашу зіму.

Любім, але не дазволім, каб мароз прабраўся ў нашы сэрцы. Малюем на дошцы вясёлку. У рознакаляровыя палоскі запісваем сем запаветных слоў: Радзіма, мір, бацькі, дабрыня, любоў, поспех, шчасце.

А зараз елачка падказвае, што наперадзе нас чакаюць новыя дасягненні. Узяўшыся за рукі, мы падбягаем да лясной прыгажуні і ў адзін голас гаворым словы-віншаванні:

— З Новым годам, паважаныя настаўнікі, бацькі і аднакласнікі!

Марыя РЭВУЦКАЯ, Вікторыя ЛАРЫЁНАВА,

вучаніцы 6 «Б» класа лельчыцкай сярэдняй школы №2.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: