Свята паэзіі прайшло ў Буйнавіцкай бібліятэцы

0
2178

Сёлета споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды Буйнавіцкая бібліятэка правяла свята паэзіі «Нам засталася спадчына».

На свята завіталі вучні мясцовай школы. Яны даведаліся аб нялёгкім жыццёвым лёсе Я. Купалы і Я. Коласа, пазнаёміліся з іх творчасцю. На мерапрыемстве гучалі вершы Я. Купалы «Не шукай», «Зноў будзем шчасце мець і волю», Я. Коласа — «Наш родны край», «Сам сабе».

Нашых песняроў славяць паэты на розных мовах свету. Дзеці чыталі вершы К. Буйло «Янку Купалу», «Якубу Коласу», У. Скарынкіна «Ідуць беларусы», П. Броўкі «Купала, Колас, вы нас гадавалі» і іншыя. З паэзіяй Купалы і Коласа цесна звязана творчасць беларускага ансамбля «Песняры». Падчас сустрэчы прагучалі відэазапісы песен «Мой родны кут», «Спадчына». Для ўсіх прысутных таксама быў праведзены агляд літаратуры з кніжнай выставы «Песняры зямлі беларускай», на якой прадстаўлены кнігі з творамі, а таксама сабраны біяграфічныя звесткі народных паэтаў. Усім спадабалася пастаноўка ўрыўка з п’есы «Паўлінка». Атрымалася вельмі цікавая і змястоўная «сустрэча» Паўлінкі і Агаты.

Імкліва бягуць гады.. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці народа Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

Наталля ПАЛУЯНАВА,

бібліятэкар Буйнавіцкай сельскай бібліятэкі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: