Аплаткаю падзелімся з усімі,

Аб чымсьці маем сення шкадаваць,

Перапрасіць за крыўды і правіны,

Каб годна Вестку Добрую прыняць.

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Зноў на нашым зямным шляху, у гэтай доўгай і нялёгкай пелігрымцы, Бог дае нам вялікую ласку — перажыць Урачыстасць Нараджэння Божага Сына. А значыць, наш нябесны Айцец штосьці новае хоча нам сказаць, адарыць новай ласкай, заахвоціць да новага жыцця, да новай радасці.

Лельчицы, рождество, костёл,

Бог абвяшчае нам вялікую радасць, і гэта нялёгкае выпрабаванне для нашай веры — паверыць у Ягонае абяцанне, паверыць у тое, што нашае жыццё можа перапоўніць Ягоная радасць і святло.

Што сваім нараджэннем гаворыць нам Езус?

Езус прымушае нас перакрочыць сябе саміх, пакінуць свой вузкі свет уласных патрэбаў і заўважыць кагосьці, хто побач з намі.

Лельчицы, рождество, костёл,

Давайце перажывём гэтыя святы з думкай пра іншых. Што ад нас чакаюць тыя, каго мы называем словамі: тата, маці, сын, дачка, брат, сястра, сябра, сусед… Што магу зрабіць я для іх? Што ўбачу ў іхніх вачах, калі зазірну ў іх? Што іншы чалавек ад мяне чакае?

Лельчицы, рождество, костёл,

Даверым жа сёння Хрысту перш за ўсё не свае просьбы, а просьбы іншых. І гэта ўсе няхай нас напоўніць сапраўднай Божай радасцю,  не дазволіць нам размінуцца з Ім, Панам, Які надыходзіць. Пусціце Пана Езуса нарадзіцца ў сваім сэрцы і распавядзіце ўсім пра жывога Хрыста на прыкладзе асабістай жывой веры!

Лельчицы, рождество, костёл,

Усім парафіянам, а таксама вернікам іншых хрысціянскіх супольнасцяў, якія адзначаюць свята Божага Нараджэння разам з намі ці пазней паводле Юліянскага календара, жадаю супакою, абвешчанага Анёламі, і шчодрых Нябесных ласкаў ад Божага Дзіцяці! Шчаслівых і благаслаўлёных святаў!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: