Как не быть одинокими вдвоём

Многія лічаць, што «доўгія гады шлюбу» — гэта шчаслівая сям’я, бо муж з жонкай

«зрадніліся» па жыцці, поглядах, прывычках і густах, разумеюць і падтрымліваюць адзін аднаго, часам гэта сапраўды так, але нярэдка бывае інакш.

«Сярэбраныя» вяселлі даўно прайшлі, дзеці дарослыя і ўнукі ўжо немаленькія, а ўласны шлюб неяк не радуе. Хаця, здаецца, адносіны, якія складаліся гадамі, ужо нішто не можа парушыць, але нарастае халоднасць, абыякавасць у адносінах.

Як правіла, у аснове гэтага ляжаць нейкія нявырашаныя праблемы, якія датычацца пажылых пар у першую чаргу: пагоршанне здароўя, на фоне хранічных захворванняў развіваецца нястрыманасць, раздражнёнасць, катэгарычнасць; зніжэнне ўзроўню дастатку.

Нават калі муж з жонкай здолелі адкласці сродкі на старасць, для большай часткі пад гэта не бяздонныя запасы: грошы могуць у любы момант спатрэбіцца на лячэнне, аварыйны рамонт кватэры, машыны. Пастаянныя абмежаванні застаўляюць мяняць прывычны стыль жыцця (скарачаюць затраты на адпачынак, адзенне і абутак, ежу), што часта прыводзіць к узнікненню канфліктаў, спрэчак.

Хачу адзначыць, што часам канфлікты цягнуцца з мінулага, а не ўзніклі сёння. Гэта, магчыма, даўнішняя крыўда, якая засела ў памяці, як нарыў, і напамінае аб сабе час ад часу.

А магчыма, у маладосці не змаглі стварыць моцную сям’ю, але да разводу так і не дайшлі — былі ўжо дзеці.

Бывае і так, што адносіны пажылой пары абвастраюцца пасля выхаду на пенсію. Больш востра рэагуюць на змяненне статусу мужчыны. Многія з іх не ведаюць, чым займацца, а гэта і павышае ўзровень трывогі.

Менавіта муж усё часцей пачынае заўважаць дома якіясьці недахопы, на што раней не звяртаў увагі. Жанчына крытыку або недастатковую ўвагу з боку мужа, блізкіх таксама ўспрыймае негатыўна. Наогул, прычын для «ледзянога перыяду» адносін узнікае вельмі многа.

І нарэшце сем крокаў да прымірэння.

  1. Памяняйце свае адносіны, знайсці болей кропак збліжэння дапамогуць крокі насустрач адзін другому.
  2. Не дапускайце канфліктаў. Адчуваеце, што вось-вось узнікне гром, знайдзіце момант, каб пазбегнуць спрэчкі. Напрыклад, можна тэрмінова адправіцца ў магазін, быццам надта патрэбна штосьці купіць да стала.
  3. Паспрабуйце аднесціся к узнікшым праблемам з гумарам — гэта лепшы спосаб зняць напружанасць.
  4. Кожны выкажыце сваю думку наконт узнікшай сітуацыі — выхад можна знайсці толькі ўдвух. Пры гэтым не рабіце партнёра вінаватым: «Ты абяцаў, але не зрабіў…», а выкарыстоўвайце фразы: «Мне хацелася б, я спадзявалася.. » Гэты прыём супакоіць мужа і настроіць яго на канструктыўную размову.
  5. Плануйце разам сямейны бюджэт на тыдзень, на месяц, думайце, на чым і колькі можна сэканоміць.
  6. Паспрабуйце пераадолець аднастайнасць будняў — гэта вялікая праблема многіх пажылых пар. Хоць бы раз у тыдзень варта выбрацца з дому і правесці час удваіх. Наведвайце вечары, якія, дарэчы, нярэдка праводзяць цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Тым больш, што многія пары знаёмяцца там з другімі, і пачынаецца новае сяброўства сем’ямі.
  7. Прадумвайце планы на будучае. Можна паехаць на адпачынак у санаторый ці пансіянат, пачаць рамонт у доме ці на дачы. Нішто не збліжае так, як агульныя задачы і інтарэсы.

Я хачу адзначыць, што ў артыкуле выкарыстаны многія моманты з нашага з мужам сумеснага 35-гадовага жыцця, у якім было ўзаемаразуменне, сяброўства і павага, а канфлікты і спрэчкі амаль адсутнічалі.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА,

Лельчыцы.

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: