Старажытнае свята Каляды — адно з самых вясёлых на Беларусі. Яго спраўляюць у розных куточках краіны, нягледзячы горад гэта ці маленькая вёсачка.

Штогод святкуюць Каляды і ў Тонежы. І старыя, і малыя вясёлымі, шумнымі гуртамі збіраюцца на вуліцах, заходзяць амаль у кожную  хату, каб павіншаваць жыхароў са святам нараджэння сына Божага Іісуса Хрыста. У гэтым годзе навучэнцы філіяла Лельчыцкай дзіцячай школы мастацтваў па класу баян разам з настаўніцай Таццянай Фёдараўнай Шакун віншавалі не толькі жыхароў вескі, а і завіталі ў Тонежскую ўчастковую бальніцу. Многія пагадзяцца, як прыемна, калі ты не можаш знаходзіцца дома на свята, прыняць віншаванні ў бальніцы. Дзеці, святочна апранутыя, віталі ўсіх, спявалі калядкі, паказвалі элементы рытуальных дзеянняў.

Нягледзячы на тое, што ў вёсцы з кожным годам дзяцей становіцца ўсе меньш, тыя, якія жывуць там, памятаюць свае карані, паважаюць традыцыі свайго народа. І, зразумела, дзякуй добрай настаўніцы — Таццяне Фёдараўне, якая далучае дзяцей да шматвекавых традыцый нашых продкаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: