У Гомелі адбыўся абласны конкурс «Гавары са мной па-беларуску», у якім  прымала ўдзел вучаніца 9 «Б» класса Лельчыцкай раённай гімназіі Вікторыя Сасноўская. Прыемна адзначыць, што Віка вярнулася дадому з перамогай.

Арганізатары конкуру паставілі ўмову: у спаборніцтве павінны ўдзельнічаць вучні, якія з’яўляюцца пераможцамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, таму зразумела, што ў Гомель з’ехаліся моцныя вучні, найлепшыя знаўцы роднай мовы і літаратуры.

— Мы ведалі, што будзе жорсткая барацьба, таму рыхтаваліся сур’ёзна. Перамога Вікторыі — гэта вынік крапатлівай працы, прычым не аднаго дня. Вікторыя — старанная вучаніца, працавітая, адказная, мэтанакіраваная, — сцвярджае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Казачок. — Гэта ўсё разам і дапамагло ёй выдатна выступіць.

Трэба адзначыць, што на конкурсе Віка прадэманстравала сваё рытарычнае майстэрства, агульнакультурны і літаратурны кругагляд, інтэлектуальны ўзровень, валоданне камунікатыўнымі якасцямі маўлення, сродкамі моўнай выразнасці. Таму кампетэнтнае журы ўзнагародзіла Вікторыю дыпломам ІІІ ступені (у мінулым годзе яна ўдзельнічала ў такім жа конкурсе і таксама атрымала дыплом ІІІ ступені). С чым мы віншуем адораную вучаніцу і яе педагога. Жадаем гэтаму творчаму тандэму натхнення на новыя дасягненні, поспехаў. Яны ніколі не бываюць лішнімі, тым больш, што зараз Віка старанна рыхтуецца да трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, і вельмі хочацца, каб фартуна аказалася побач з ёю ў гэты адказны і напружаны час. Спадзяёмся, што менавіта так яно і будзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: