Навучэнцы Лельчыцкай раённай гімназіі сталі ўдзельнікамі Купалаўскіх чытанняў, якія штогод праводзіць гімназія г. Мазыра.

 

У гэтым годзе ў капілку нашай гімназіі прывезены 5 дыпломаў. Іх уладальнікамі сталі вучаніца 9 “Б” класа Вікторыя Сасноўская і Марыя Раеўская, вучаніца 8 класа. Дзяўчаты атрымалі перамогу ў конкурсе чытальнікаў і былі ўзнагароджаны дыпломамі І ступені. Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Мой творчы радок” атрымала Яніна Халява, вучаніца 11 “А” класа. Дыпломамі ІІ ступені ў секцыі малюнкаў на тэму “Чалавек працы ў творах беларускай літаратуры” ўзнагароджаны вучань 10 класа Арцём Паўлечка і вучаніца 11 «В” класа Ганна Ляшчынская.

Свае сілы ў вучэбным даследаванні паспрабавалі вучні 5 “Б” класа Ангеліна Бут-Гусаім і Данііл Каваленка. Іх работа “Люстэрка загадкавае і таямнічае” атрымала падзяку Купалаўскіх чытанняў, і ад журы намінацыі “Культурная спадчына” юныя даследчыкі пачулі параду не кідаць пачатую тэму, даследаваць іншыя яе кірункі ў будучым.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчага натхнення і новых поспехаў.

Ирына КАЗАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лельчыцкай раённай гімназіі.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: