З даўніх часоў вядома, што патрэбна на свята Саракі паклікаць  шпакоў.  Лічылася,  што ў гэты дзень прыляцяць 40 выраяў. Патрэбна правесці абрад па закліку.  Каторы год яго праводзіць Бараўская сельская бібліятэка з дапамогай  удзельнікаў  любіцельскага  аб’яднання  «Спадчына». 22 сакавіка прырода гаварыла, што вясна ўжо блізенька, але патрэбна яе пазапрашаць у госці! Мы заняліся запрашэннем!

Удзельнікі абраду з задавальненнем пазнаёмілі нашых гасцей з асаблівасцямі, прыкметамі гэтага свята. Было паказана тэатралізаванае прадстаўленне, героямі якога сталі маці, дачушка, вяснянкі.

Удзельнікі разам з гасцямі вадзілі карагоды з заклікамі вясны і птушак, ладзілі традыйныя гульні «Падаляначка», «Яшчур» і  іншыя, а потым гасцінная гаспадыня ўсіх пачаставала пампушкамі.

Напрыканцы свята сонейка засвяціла так ясна, што ўсе здагадаліся: запрашэнне вясной прынята, яна ўжо ў сенцах!

Вельмі хочацца сказаць вялікі дзякуй удзельнікам і гасцям, пажадаць усім моцнага здароўя і дабрабыту!

Ганна ШАСТАК,

загадчыца Бараўской сельскай бібліятэкі.

 

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: