У маі вучні Лельчыцкай раённай гімназіі ўпершыню прынялі ўдзел у Адкрытым фестывалі даследчых і творчых работ з міжнародным удзелам “Кніга – пачатак пачаткаў кожнай навукі”, які штогод ладзіць гімназія г. Калінкавічы.

У гэтым навучальным годзе фестываль быў прысвечаны Году малой радзімы. Гімназію прадстаўлялі вучаніца 9 “Б” класа Вікторыя Сасноўская — у конкурсе чытальнікаў; вучаніца 4 “Б” класа Аліна Сушчык — у секцыі “Гістарычная” з вучэбна-даследчай работай “Гісторыя аднаго фотаздымка”; вучні 5 “Б” класа Ангеліна Бут-Гусаім і Данііл Каваленка —у секцыі “Філалагічная” з вучэбна-даследчай работай “Люстэрка загадкавае і таямнічае”.

Журы конкурсу складалі прадстаўнікі адміністрацыі г. Клінцы (Расія), выкладчыкі МДПІ ім. І.П.Шамякіна, настаўнікі гімназіі г. Калінкавічы. Геаграфія ўдзельнікаў надзвычай шырокая: г.Клінцы (Расія), г. Славуціч (Україна), Мінскае кадзецкае вучылішча, гімназіі і школы Мазыра, Светлагорска, Жыткавіч, Ельска, Петрыкава, г.п. Акцябрскага, Калінкавіч, г.п.Лельчыцы (Гомельская вобласць), Кобрына, Камянца (Брэсцкая вобласць). З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца, VII Адкрыты фестываль налічваў 310 удзельнікаў.

Усе работы нашых вучняў былі высока ацэнены журы конкурсу: дыпломы ІІІ ступені атрымалі юныя даследчыкі: Аліна Сушчык, Ангеліна Бут-Гусаім, Данііл Каваленка; дыплом лаўрэата конкурсу чытальнікаў — Вікторыя Сасноўская.

Віншуем гімназістаў і настаўнікаў Наталлю Сушчык, Ірыну Казачэнка, Валянціну Казачок, якія дапамаглі сваім вучням стаць пераможцамі, і жадаем поспехаў у іх творчай і даследчай дзейнасці.

Ірына КАЗАЧЭНКА,

настаўнік-метадыст Лельчыцкай раённай гімназіі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: