Дзень горада — свята ўсіх:

І надта сталых, і зусім малых.

Як і сам наш гарадок,

Маладзее й свята з ім штогод.

Паведаміць аб усім — справа надзвычай адказная,

Не згубіць бы, часам, нешта вельмі патрэбнае і важнае.

Напачатку кранула ўсіх віншаванне нашага старшыні райвыканкама,

Такое цёплае і сардэчнае,

Адчувалася ў ім нешта чулае і вечнае.

А прадстаўленне ўстаноў і прадпрыемстваў — проста гледачам падарунак,

Бо гэта ж жыццё раёна, яго трывалы мацунак.

Цёпла ўшанавалі тых, хто толькі  ўступаў у шлюб,

І тых, хто паўвеку таму стварыў шчаслівую сям’ю.

А таксама парадаваліся навароджаным разам з бацькамі,

Шчаслівага жыцця, здароўя і ім, і дзеткам пажадалі.

А калі наведалі падворкі  і выставы,

Дык дзівіліся майстэрству, таленту нашых людзей настолькі, што

Звычайных слоў тут, бясспрэчна, было мала.

Далучыліся гледачы і да віншавання ганаровых грамадзян, радаваліся ад душы,

Здароўя моцнага і новых поспехаў пажадалі на доўгія гады.

Свята ўвесь час упрыгожвалі дзеці —

Будучыня наша і самае светлае на свеце.

Вялікі дзякуй арганізатарам ад нас, гледачоў,

Будзем спадзявацца, што на наступны год яны парадуюць зноў.

У той вечар усе вярталіся дамоў жыццярадаснымі  і шчаслівымі,

Здавалася кожнаму, што гарадок стаў яшчэ больш прывабным  і мілым.

Па просьбе гледачоў з павагай Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: