Каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям’ю навагодняй прыгажуняй — натуральнай, з непаўторным водарам — работнікі лясной гаспадаркі ДЛГУ «Мілашавіцкі лясгас» напярэдадні навагодніх святаў пачалі нарыхтоўку і продаж навагодніх дрэў. Набыць навагоднія дрэвы (елку і хвою) можна будзе 22 і 29 снежня на святочных кірмашах, якія адбудуцца на цэнтральнай плошчы г.п.Лельчыцы а дзясятай гадзіне па наступных цэнах:

Назва Кошт
Дрэвы  навагоднія вышынёй да 1 м 5 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 1 да 2 м 6,5 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 2 да 3 м 9,5 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 3 да 4 м 13 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 4 да 5 м 20 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 5 да 8 м 35 руб.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш пайсці на навагодні елачны кірмаш  і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.Нагадваем, што набыць навагоднія дрэвы можна і ва ўсіх лясніцтвах лясгаса ў працоўныя дні з 8 да 17 гадзін па наступных адрасах:

Назва лясніцтва Адрас
Бараўское лясніцтва в.Баравое, вул. Савецкая, д.2
Букчанскае і Рубрынскае лясніцтва в.Букча, вул. Ю.Гагарына, д.2
Глушкавіцкае лясніцтва в.Глушкавічі, вул. Бедзінай, д.20
Дзяржынскае лясніцтва в.Дзяржынск, вул.Савецкая, д.1
Мілашавіцкае вопытна-вытворчае лясніцтва в.Мілашавічы, вул.Савецкая, д.61а
Прыбалавіцкае лясніцтва в.Прыбалавічы, вул. Букчанская, д.42а
Слабадское лясніцтва в.Слабада, вул. Цэнтральная, д.100
Тонежскае лясніцтва в.Тонеж, вул. Гагарына, д.21

 ДЛГУ «Мілашавіцкі лясгас» запрашае ўсiх за пакупкамi навагодніх дрэў! Тэлефон для даведак 43-5-72.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: