Пахвалёны Езус Хрыстус!

Дарагія парафіяне, сардэча віншую вас з надыходзячым святам Божага Нараджэння!

Згодна з традыцыяй, якую мы перанялі ад нашых продкаў, 24 снежня, дачакаўшыся першай зоркі, мы збіраемся за ўрачыстым святочным сталом і вігілійную вячэру распачынаем з ламання і спажывання аплатка — сімвала Еўхарыстычнага Езуса. У гэтыя хвіліны на вусны просяцца словы караля Давіда: “Пакаштуйце і паглядзіце, які салодкі есць Пан!”. Няхай жа ў гэтыя святы і дабраславенны час, калі мы з усёй пабожнасцю, пакораю і з замілаваннем тулімся да ясляў Нашага Пана ў Бэтлеемскай стаенцы, у вашых сэрцах разальецца ўся слодыч Таямніцы Божага Уцелаўлення!

Жадаю вам, каб гэтая Таямніца ўмацавала вашыя сэрцы і зрабіла іх непадступнымі для спакусаў шатана і свету. Шчаслівых і дабраславенных святаў вам, дарагія вернікі! Хрыстос нараджаецца! Уславім Яго!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: