Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, асаблівы для кожнай нацыі, кожнага чалавека, кожнай установы адукацыі. Лельчыцкая раённая гімназія штогод праводзіць прадметны Тыдзень беларускай мовы, літаратуры і гісторыі напярэдадні і ў дзень гэтага свята. Свае цікавыя напрацоўкі дэманструюць настаўнікі гімназі, творчыя здольнасці праяўляюць навучэнцы. А ўсе разам ствараюць сапраўднае свята роднай мовы і культуры.

У гэтым годзе ў Дзень роднай мовы для вучняў і настаўнікаў гімназіі быў праведзены QR-квест «Загадкі маёй радзімы». Яго ўдзельнікі на старце атрымалі маршрутныя лісты і разгадвалі філворды з зашыфраванымі назвамі абласных цэнтраў Беларусі. Гэта і вызначала напрамак іх падарожжа. На станцыі «Літаратурная» трэба было выбраць і прасканіраваць заданне, вызначыць імя пісьменніка, ураджэнца пэўнага рэгіёна нашай краіны.

Далей падарожнікі спыняліся на станцыі «Архітэктурнай». Заданні ў выглядзе QR-кода змешчаны на карце падарожжа. QR-код удзельніка ў той вобласці, якую выбралі на старце. Умова: прасканіраваць QR-код выбранага напрамку падарожжа (на карце размешчана спасылка на выяву вядомага помніка архітэктуры вобласці). Задача — пазнаць архітэктурны помнік рэгіёна.

Наступны пункт падарожжа Горад майстроў. У QR-кодах зашыфраваныя спасылкі на вырабы народных промыслаў Беларусі. Трэба назваць промысел па выяве і ўпісаць яго ў маршрутны ліст.

Спыняцца не трэба, таму што да сябе запрашае Модны фальварак. На плакаце з выявамі нацыянальнага адзення беларусаў удзельнікі счытвалі QR-код пад пэўным нумарам і запісвалі адказ.

Ніводнае падарожжа не абыходзіцца без таямніц. У Засценку «Таямнічы» знаходзіліся 6 канвертаў — 6 таямніц. Адну з іх і павінен быў разгадаць удзельнік.

І як жа без творчасці? Фінальным этапам праходжання маршруту быў наступны: прыдумаць рэкламу турыстычнага маршруту / пост для Інстаграма, які будзе прадстаўляць пройдзены маршрут.

Да падарожжа далучылася адміністрацыя гімназіі. Дырэктар і яго намеснікі не толькі паспяхова прайшлі маршрут, але і атрымалі новую для сябе інфармацыю з літаратурнай спадчыны краіны. Пра гэта сведчаць створаныя імі рэкламныя слоганы: «Падарожнічай! Вывучай Беларусь.BY!” «Падарожжа ў Магілёў# Аўтар верша Куляшоў# Святога Станіслава сабор».

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да вывучэння таямніц сваёй радзімы.

Ірына КАЗАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лельчыцкай раённай гімназіі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: