Ужо не першы год навучэнцы Лельчыцкай раённай гімназіі прымаюць удзел у Купалаўскіх чытаннях, якія ладзіць гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра.

У гэтым годзе ўдзельнікі прадэманстравалі свае здольнасці і прадставілі работы ў розных намінацыях: «Мой творчы радок», «Палессе ў творах беларускіх пісьменнікаў» (конкурс малюнкаў), «Культурная спадчына» (вучэбна-даследчыя работы), «Святыня народа» (выразнае чытанне твораў мастацкай літаратуры на памяць).

Сем вучняў нашай гімназіі прыехалі ў Мазыр, каб прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў і абараняць даследчыя работы этнаграфічнага і краязнаўчага кірунку. І усе выступленні гімназістаў атрымалі высокую адзнаку журы. Так, у секцыі «Мой творчы радок» уладальнікамі дыпломаў ІІ ступені сталі Ілья Варановіч, Ганна Ражкова и Дар’я Рафаловіч; у секцыі «Палессе ў творах беларускіх пісьменнікаў» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Вераніка Варановіч, у секцыі «Святыня народа» дыпломам ІІ ступені адзначана Марыя Раеўская, дыпломамі ІІІ ступені — Улада Казачэнка, Канстанцін Маркевіч і Ганна Хамутоўская, у секцыі «Культурная спадчына» дыпламантам І ступені стаў Іван Багдаевіч, дыпламантамі ІІІ ступені — Паліна Буцько і Маргарыта Касінская. Падрыхтоўку да Купалаўскіх чытанняў праводзілі настаўнікі Ірына Казачэнка, Валянціна Казачок і Надзея Алесіч. Мы віншуем творчы тандэм педагогаў і іх адораных вучняў, жадаем новых поспехаў.

Ірына КАЗАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лельчыцкай раённай гімназіі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: