Гэты абрад стаў 11-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс.
«Ваджэнне Сулы» адбываецца на другі дзень Вялікадня — у 2019 годзе гэта 29 красавіка. Пасля Велікоднай літургіі ў Свята-Кацярынінскай царкве ў вёсцы Гадзічава  жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды — “танкí”. Узяўшыся пад рукі, шэрагамі ідуць з песняй “Як ішла Сула”, а затым з прыпеўкамі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы.

На ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, “танкí” паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца абрадавымі спевамі і гульнямі. Завяршаецца свята сумесным частаваннем і гуляннем каля сельскага дома культуры.












Фото Олега Белоусова

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: