Калі на ўсё паглядзець матулінымі вачыма,

Дык нішто не пройдзе міма:

Ні рэчка, ні лес, ні нават узгор’е,

Ни маляўнічае, вабнае гэта прыволле.

Цудоўна, што Год малой радзімы працягваецца. Хачу сказаць, што з малой радзімай мне не пашанцавала. Нарадзілася ў вёсцы Тульгавічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Ранняе дзяцінства прайшло ў вёсцы Варацец гэтага ж раёна, куды маці з намі  (я і малодшы брат) пераехала пасля вайны, бо бацька як падпольшчык быў жорстка пакараны фашыстамі.

Вёска Варацец — гэта малая радзіма маёй маці, дзе жылі яе бацькі. У хуткім часе мы з братам апынуліся ў Хойніцкім дзіцячым доме ў сувязі з тым. што пакутлівая хвароба прыкавала да ложка маці на цэлых 6 гадоў (перанесенае ў час вайны ўсё-такі пакінула свой адбітак).

За гэты час я закончыла 7 класаў і Гомельскае педвучылішча. Па накіраванні трапіла ў Лельчыцкі раён — спачатку ў вёску Баравое, потым — Стадолічы, а затым — Лельчыцы.

Увесь час (з 17 гадоў) жыла і працавала да выхаду на пенсію тут. Ды і цяпер не магу развітацца з гэтымі такімі блізкімі і роднымі мне мясцінамі.

Да апошніх дзён са мной жыла мая маці, інвалід першай групы. Тут нарадзіліся і выхоўваліся двое маіх сыноў, а таму Лельчыцы — іх малая радзіма.

Сваёй малой радзімай і я лічу Лельчыцкую зямлю, тым больш што вёска Варацец, дзе прайшло маё ранняе дзяцінства, у сувязі з Чарнобыльскай трагедыяй, не існуе. Лельчыцкая зямля (вёска Асянское) — гэта малая радзіма майго любімага мужа.

Хачу закончыць свой аповед такімі вось прачулымі радкамі сваёй малой радзіме, родным Лельчыцам:

Малая радзіма, куточай мой родны,

Які ты прывабны, які ж ты лагодны!

Красу нашых слаўных мясцін

Нельга параўнаць ні з чым:

Кранаюць да глыбіні душы

Магутныя старасвецкія дубы,

А палеткі, крыніцы і лугі

Ну проста незвычайнае красы!

Прыгожы гарадок наш любой парою,

Але ж асабліва ранняй вясною,

Калі адчуваецца ва ўсім яна:

У першай зелені садоў,

У свяце сонца і цяпла,

У подыху вятроў,

Калі лес са сваімі таямніцамі,

Шукаючы вясенняга прастору,

Упарта рвецца ўжо на волю.

Прыгажосць вакол такая,

Што ўсю істоту закранае.

А людзі ў нас таленавітыя, выдатныя,

Да любой справы здатныя,

Умеюць дзяцей расціць, і будаваць,

І на зямельцы працаваць.

З году ў год прыгажэюць нашы Лельчыцы,

Бо тут жа сэрцы лечацца!..

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА,

Лельчыцы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: