Слова пра настаўніка

0
3294

З самых даўніх часоў прафесія настаўнік лічыцца адной з самых важных і патрэбных. Я думаю, што настаўнік – гэта не прафесія, а прызванне. Каб стаць настаўнікам, не проста атрымаць дыплом. Патрэбна любіць сваю  працу, дзяцей, а бывае нават ахвяраваць нечым у імя гэтай справы.

Тыя людзі, якія выбралі ў жыцці  прафесію не па душы, як правіла, не затрымліваюцца доўга ў школе.

Што ж такое прызванне, прафесія? Мяне зацікавілі гэтыя словы. Я звярнулася да тлумачальнага слоўніка, з якога даведалася, што прызваннем называецца ўнутраная цяга і здольнасць да якой-небудзь справы, прафесіі. А прафесія – гэта асноўны від працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і з’яўляецца галоўнай крыніцай існавання. Атрымліваецца, што прызванне ў кожнага чалавека сваё. І гэтаму не патрэбна вучыцца, прызванне даецца ад нараджэння. А прафесію чалавек набывае ў выніку вучобы ў спецыяльнай установе. Можна атрымаць прафесію настаўніка, не маючы прызвання да яе. Многім дзецям бацькі  настойліва раяць,  куды пайсці вучыцца. Дзіця слухае, не выказваючы  сваёй думкі. Чалавеку хапіла ведаў, каб закончыць педагагічны ўніверсітэт. Ён ідзе на працу, але разумее, што гэта не яго прызванне. Ён сам з неахвотай ідзе ў школу, урокі такога настаўніка нудныя і нецікавыя. Тады малады педагог разумее, што ён памыліўся ў выбары прафесіі і назаўсёды пакідае школу. Значыць, настаўнік – гэта асаблівая прафесія, і выбірае яна асаблівых людзей. Напрыклад, такіх, як настаўніца Галіна Канстанцінауна Ашомка.  Яна аказалася чалавекам, каму Бог даў дар вучыць дзяцей. У яе жыцці прызванне і прафесія ідуць поруч.

Настаўнік не належыць сабе. Ён павінен шчыра любіць дзяцей, адносіцца да іх як да роўных для таго, каб дзеці паверылі яму, каб дзяліліся сваімі поспехамі, праблемамі, радасцю, бо ў кожнага вучня свая асабістая біяграфія, свой лёс. Кожны вучань хоча, каб яго выслухалі, яму паверылі.

Школьнае жыццё настаўніка для кожнага сваё. Хтосьці прыходзіць на працу для таго, каб зарабіць грошай, хтосьці —  адпрацаваць гады пасля вучобы ў навучальнай установе.

Галіна Канстанцінаўна ўжо многа гадоў працуе ў школе. Яна добрая, чулая, спагадлівая.  И, што самае галоўнае,  любіць сваіх вучняў. На яе ўрокі дзеці ходзяць з нейкім асаблівым настроем. Я ведаю, як часам цяжка данесці матэрыял да кожнага вучня на ўроку. Але яна робіць усё магчымае, выкарыстоўвае разнастайныя метады і прыёмы ў сваёй працы для таго, каб больш даходліва данесці матэрыял да сваіх любімых вучняў, бо  кожнаму  настаўніку прыемна, калі вучні дасягаюць поспеху.

Я думаю, што настаўнік – гэта стан душы, лад жыцця. Побач са сваімі вучнямі настаўнік забывае пра свой узрост, ён ідзе па шляху жыцця і ведаў, радуецца са сваімі вучнямі ,  засмучаецца, калі штосьці ў яго вучняў не атрымліваецца, вучыць пераадольваць цяжкасці. Настаўнікі не проста ходзяць на работу, распрацоўваюць і праводзяць урокі, яны ствараюць асобу дзіцяці. А для гэтага настаўнік сам павінен быць Асобай. Менавіта гэта можна сказаць пра  настаўніцу Галіну Канстанцінаўну. Яна з ранку да вечара знаходзіцца ў школе. Бо яе галоўная мэта – навучыць дзяцей не толькі чытаць, пісаць, лічыць, а быць сапраўднымі людзьмі. Часам ёй   не заўсёды  хапае часу на сваю сям’ю. Але яе дзеці любяць сваю матулю, не крыўдуюць, бо ведаюць, што іх яна таксама вельмі любіць.

Усе вучні, якіх яна вучыла , памятаюць сваю настауніцу, паважаюць яе. Кожны раз ёй не хочацца развітвацца са сваімі маленькімі сябрамі пасля чатырох гадоў сумеснай працы. Праходзяць гады, вучні становяцца дарослымі. А хіба гэта не шчасце для настаўніка – трымаць сувязь са сваімі вучнямі праз многа гадоў пасля школы? Некаторыя выпускнікі нашай школы пайшлі па шляху   сваёй першай настаўницы. Яны сталі настаўнікамі пачатковых класаў.

Мабыць, гэтае пачуццё і ёсць пацвярджэнне таго, што ты выбраў правільны шлях у жыцці. Што ты не проста настаўнік. Што ты — Чалавек.

На пытанне, што галоўнае  ў працы настауніка, Галіна Канстанцінаўна, сціпла ўсміхнуушыся, адказвае:

— Патрэбна проста любіць сваю прафесію і дзяцей, любіць такімі, якія яны ёсць на самай справе, а таксама сваім прыкладам рабіць іх лепшымі, узбагачаць іх ведамі, даваць пуцёўку ў жыццё.

Зацікавиць, нават заінтрыгаваць – вось галаўнае ў нас, настаўнікаў. Урок можа быць розным па зместу, але галоўнае, каб дзецям было цікава, каб яны хацелі вучыцца. Я не стараюся ўсё “укласці” ім у галаву, яны павінны хацець “дабыць” веды, паверыць у свае сілы, у тое, што яны таленавітыя, што іх праца не будзе марнай.

Сапраўдны настаўнік — гэта прафесія плюс прызванне. Калі прафесія і прызванне     супадаюць, чалавек шчаслівы сам і прыносіць шчасце другім.

 Аліна Патылкіна, 

навучэнка Лоеўскага педкаледжа.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: