Кожны народ адрозніваецца адзін ад аднаго сваёй мовай,  культурай, ладам жыцця і яшчэ шмат чым. Але ў адным яны адзіны. У кожнай краіны ёсць свая песня, шчырая і яркая, а галоўнаевельмі родная для свайго народа.

«І гэта сапраўды так» — адкажуць гледачы, якія прысутнічалі на чарговым справаздачным канцэрце Дзяржынскага і Букчанскага сельскіх дамоў культуры, які праходзіў на пляцоўцы раённага центра культуры і народнай творчасці.

Слухаючы мілагучныя народныя песні ў выкананні фальклорнага ансамбля «Палешучка» Букчанскага СДК і фальклорнага ансамбля «Пралеска» Дзяржынскага СДК, адчувалася, колькі цяпла, народнай мудрасці ўклалі ў гэтыя радкі нашы таленавітыя продкі. Гучалі песні пра каханне, долю чалавечую, і, канечне, усім вельмі спадабаліся жартоўныя песні.

Гледача вельмі ўразіла праграма, а, як мы ведаем, на нашай пляцоўцы ў нядзелю заўжды шмат прыхільнікаў народнай песні, таму ў адрас артыстаў гучалі бурныя апладысменты.

Хочацца пажадаць удзельнікам мастацкай самадзейнасці творчых поспехаў, прыемных і добрых сустрэч з гледачом, каб ім добра спявалася яшчэ шмат часу.

Юрый МАРКЕВІЧ,

рэжысёр раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: