Працягваюцца выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці клубных устаноў культуры нашага раёна на пляцоўцы каля цэнтра культуры.

Сваёй самабытнай творчасцю жыхароў Лельчыц добразычліва віталі калектывы мастацкай самадзейнасці Прыбалавіцкага сельскага дома культуры: вакальнае мужчынскае трыа «Цімохі», вакальны ансамбль, а таксама салісты.

Прыемна і радасна чуць народную, аўтэнтычную песню ў выкананні «Цімох», а іх душэўныя пакуты паднялі настрой усіх слухачоў. Важна адзначыць, што іх выступленне ўразіла не толькі нашых гледачоў, але і журы регіянальнага смотру-конкурсу «Грай, гармонік», які праходзіў 27 ліпеня ў гарадскім пасёлку Ельск. Мужчынскае трыа ўзнагароджана Дыпломам І ступені.

Мілагучна спяваюць удзельніцы ансамбля «Купалінка». Песні продкаў, якія дайшлі да нашых дзён, усё гэтак жа кранаюць душу і сэрца, бо яны напоўнены непаўторным каларытам, самабытнасцю і любоўю да сваёй малай радзімы.

Асобна хочацца сказаць пра Кацярыну Акуліч, якую гледачы не хацелі адпускаць са сцэны. Яе жарты, вершы, прыпеўкі, песні нікога не пакінулі абыякавым.

Шмат шчырых апладысментаў і цёплых слоў гучала ў адрас удзельнікаў канцэрта і кіраўніка дома культуры — Леаніда Дрынеўскага. Жадаем артыстам як мага больш новых прыемных сустрэч з гледачом, каб любоў да роднай песні ніколі не згасала.

А нашы творчыя сустрэчы ў нядзелю будуць працягвацца да канца жніўня. Заўжды чакаем цябе, наш шаноўны слухач!

Юрый МАРКЕВІЧ,

рэжысёр раённага цэнтру культуры і народнай творчасці.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: