Выхаванцы Прыбалавіцкага дзіцячага сада ў рамках акцыі «Мы разам» падрыхтавалі канцэртную праграму і адправіліся на зернеток разам з выхавальнікам Галінай Валынец.

Час для канцэрта быў абраны такі, каб выступ выхаванцаў змаглі паглядзець і даяркі (яны ў гэты час атрымоўвалі камбікорм для дойнага статка).

Пакуль збіраліся гледачы, выхаванцы змаглі паназіраць за агрэгатам, дзе ачышчалася зерне, на якім працавалі Сяргей Акуліч і Іван Гайкевіч. Затым нехта з дзяцей спытаў, чаму ідзе дым з трубы, і гэта зацікавіла ўсіх. Загадчык склада Іван Палявой растлумачыў дзецям, што гэта працуе зернесушылка, і нават дазволіў дзецям дакрануцца да зерня і навобмацак адчуць яго цеплыню.

Выхаванцы вельмі стараліся перад гледачамі: танцавалі, спявалі і чыталі вершы. У адказ атрымоўвалі ад гледачоў усмешкі і гучныя воплескі. Хочацца              адзначыць, што на зернетаку было прыемна сустрэць працуючых навучэнцаў школы Юлію Акуліч і Насцю Калесную, а таксама выпускніцу школы Галіну Лукашэвіч.

Калі дзеці вярталіся ў дзіцячы сад, то змаглі паназіраць, як трактар насыпае каўшом збожжа на аўтамабіль, а таксама ўбачылі, як трактарыст Акуліч Сяргей прывёз ваду для статка цялят Астаповіч Тамары. Ён нават дазволіў дзецям пасядзець за рулём магутнага трактара.

Святлана Акуліч,
загадчык Прыбалавіцкага дзіцячага сада.  

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: