Лена, Лель i Лялька

0
233

Лельчыцы… Мілае сэрцу сугучча. Адкуль з’явілася гэтая назва? Чаму менавіта так называецца наша малая радзіма? Які сэнс укладвалі продкі ў гэтыя гукі?

Існуюць легенды, якія адказваюць на гэтыя пытанні. А верыць у іх ці не, вырашаць вам.

ЯЕ ЗВАЛI ЛЕНАЙ

Гавораць, калісьці нашы продкі-палешукі з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Ён меў дзясяткі тысяч дзесяцін зямлі на Украіне і ў Беларусі і з’яўляўся даволі багатым чалавекам. Тысячы сялян працавалі на яго.

Пры гэтым славіўся граф і сваёй жорсткасцю: за малейшую правіннасць караў сялян розгамі, ссылаў у аддаленыя глухія мясціны, аддаваў у рэкруты.  Патрабавальна і жорстка ён ставіўся не толькі да падначаленых, але і да роднай дачкі Алены, якая павінна была слухаць яго і выконваць усе загады.

Аднойчы да графа Чыцкага ў госці завітаў стары ваявода з Брэста. Прыглянулася яму маладая і прыгожая Алена, і ён папрасіў у графа яе рукі. Прагны да грошай Чыцкі быў не супраць парадніцца з ваяводам, але супрацівілася дзяўчына і адмовіла. Вельмі раззлаваўся бацька, што дачка яго не паслухала, і аддаў загад адвезці яе на Палессе, у глухую вёску Балотнае, маўляў, няхай пажыве там і розуму набярэцца.

Ведаючы нораў бацькі, Алена заплакала, але ўгаворваць змяніць рашэнне не стала. Праз некалькі дзён яна з няней выехала з Кіева.  Ехалі доўга. У вёсцы на Палессі яе ўжо чакаў дом і гатовы пакой, усланы дыванамі і мядзвежымі скурамі. Алена пазнаёмілася з мясцовымі жыхарамі, з вёскай і на пытанне няні, ці спадабалася ёй, адказала: «Глухамань».

Праз час граф вырашыў адведаць дачку і даведацца, змяніла яна сваё рашэнне або не. Прыехаў ён разам з ваяводам. Яны да паўночы пілі і гулялі, а потым бацька з затуманеным розумам заваліўся ў пакоі дачкі і абвясціў: «З сённяшняга дня ваявода твой муж». Наваяўлены «муж» хацеў прыблізіцца да дзяўчыны і абняць, але яна вырвалася і захавалася ў суседніх пакоях. «Што рабіць?», — думала яна, заліваючыся слязамі.  Бацька з ваяводам усё настойлівей стукалі ў дзверы. Раптам Алена рэзка ўзнялася і перастала плакаць, быццам усё для сябе вырашыла, абвяла позіркам рэчы, якія знаходзіліся ў пакоі, і ўцякла праз вакно, назаўжды пакінуў дом.

Да самай раніцы шукалі дзяўчыну па вёсцы. І толькі калі звіднела, слуга заўважыў на беразе ракі, дзе любіла лавіць рыбу Алена, белую хусцінку. Яе нежывое цела выцягнулі з рэчкі на другі дзень.

Няўцешны граф загадаў упраўляючаму маёнткам пабудаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, а вёску перайменаваць у памяць дачкі Алены Чыцкай у Лельчыцы.

БОГ ЛЕЛЬ АБАРАНЯЎ ЛЯСЫ

Існуе і іншая легенда ўзнікнення назвы Лельчыц.

Шмат гадоў назад, падчас мангола-татарскага нашэсця, ворагі пачалі шукаць у лясах і сярод бясконцых балот быццам бы схаваны залаты лік ляснога бога Леля. Тры гады шукалі, рыхтавалі новыя атрады, аднак танулі ў балоце або былі забіты рускімі воінамі. Адступаючы, ворагі паўтаралі імя рускага ляснога бога на ўласны манер: «Лельчы, Лельчы…», які так ім і не пакарыўся.

Тое месца, дзе спынілася варожае войска, стала насіць назву «Лельчыцы».

А бог Лель, па словах палешукоў, адводзіў ворагаў ад людзей, пасылаючы ім вераб’ёў, якія заводзілі ворагаў усё  далей і далей у лясныя балоты.

НА БЕЛЫХ КРЫЛАХ ЛЯЛЬКI

Гэта зараз мы маем граніцы, а даўным-даўно з’яўляліся адной краінай, гаварылі на аднолькавай мове і называлі рэчы адзінымі імёнамі.

Наш край знаходзіцца пад абаронай велічных птушак — буслоў. Яны ўюць гнёзды, аблятаюць хлебныя нівы, з’яўляюцца своеасаблівым талісманам і сімвалам палескай зямлі.

У суседняй Украіне іх завуць лялькамі, лялекамі. Ад гэтай назвы, менавіта, і пайшло абазначэнне мясціны с лялекамі — Лельчыцы.

Акунулася ў легенды
Яўгенія ЛЯХАВЕЦ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: