Падчас правядзення рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё», выратавальнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчу ў працоўным калектыве Лельчыцкага раённага спажывецкага таварыства. Тэмай гутаркі з’явілася праблематыка ўзнікнення пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, таму што па статыстыцы дадзеная прычына займае лідзіруючыя пазіцыі.

На працягу размовы начальнік Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Лозка распавёў прысутным, што верным спосабам прадухіліць узнікненне пажару з’яўляецца ўстаноўка пажарнага апавяшчальніка.

У рамках навучання Алег Фёдаравіч патлумачыў, як выкарыстоўваць першасныя сродкі пры тушэнні пажару, а таксама нагадаў пра функцыі мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач».

У завяршэнні сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: