«Грамніцы», альбо «Стрэчанне» — у Новым Палессі Лельчыцкага раёна

1
6989

У Новым Палессі па сённяшні дзень захаваўся ўнікальны, прыгожы абрад «Грамніцы», альбо «Стрэчанне», які праводзіцца 15 лютага на мяжы вясны і зімы. У гэтым годзе мне пашчасціла пабываць у Каросціне (старая назва вёскі) і ўбачыць усё сваімі вачамі. Да свята далучылася і старшыня Ударнянскага сельскага Савета дэпутатаў Алена Сярдзюк.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

Сонечны, ясны дзянёк выдаўся падчас правядзення абраду, і спрыяў ён добраму настрою і агульнай радасці. Каля клуба нас сустрэлі мясцовыя жанчыны, якія былі святочна апрануты ў вышытае сваімі рукамі адзенне, а на галаву яны павязалі яркія, у прыгожыя кветкі, хусткі. Гэта самыя актыўныя ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці, сапраўдныя носьбіты фальклору. У свяце заўсёды прымае ўдзел моладзь, бо ў вёсцы ў асноўным засталіся жыхары сталага ўзросту. Яны і перадаюць дзецям і падлеткам нашу духоўную скарбніцу, каб жылі і перадаваліся з пакалення ў пакаленне традыцыі і абрады беларускага народа. У гэты дзень у абрадавых дзеяннях прымалі ўдзел вучні Ударнянскай сярэдняй школы і іх педагогі.

Адзін з асноўных атрыбутаў абраду — ялінка, упрыгожаная самаробнымі кветкамі, якая сімвалізуе  пераход з адного году ў наступны. Павага да елкі была настолькі глыбокай, што яе не проста неслі па вёсцы, а ўручалі дзяўчынцы, якую садзілі на санкі альбо возік, калі не было снегу, і разам  з песнямі везлі яе па ўсёй вёсцы на самае ганаровае месца на скрыжаванні дарог — да крыжа.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

Спачатку жанчыны расказалі дзецям пра тое, як раней спраўлялі абрад «Стрэчанне» іх маці і бабулі, як з самага ранку жанчыны ішлі ў царкву і вярталіся дадому з асвечанымі грамнічнымі свечкамі. Дзеці даведаліся таксама і аб прыкметах, якія існавалі ў народзе ў гэты дзень. Напрыклад, казалі: «Калі певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы». Лічылася, калі сонечнае, цёплае надвор’е на Стрэчанне, то вясна будзе ранняй і прынясе добры ўраджай пшаніцы.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

У гэтым годзе таксама ўсе ўдзельнікі свята шэсцем па цэнтральнай вуліцы вёскі накіраваліся да крыжа. Дзяўчынку везлі на санках хлопчыкі, яна трымала ў руках упрыгожаную рознакаляровымі кветкамі елку. Жанчыны ў гэты час выконвалі абрадавыя песні-вяснянкі, а ў руках яны трымалі асвечаныя свечкі. Першай ішла жанчына з абразом — іконай Прасвятой Багародзіцы «Уладзімірская». Гэтае рытуальнае шэсце мае глыбокі сімвалічны сэнс, яно  было скіравана на тое, каб абараніць не толькі  вёску, але і кожную сям’ю, кожны падворак і кожнага чалавека ад усялякай навалы, ад нячыстай сілы. На скрыжаванні дарог усе спыніліся. І моладзь, і сталыя жанчыны разам вадзілі карагоды, спявалі вяснянкі і танчылі пад гармонік. Потым па традыцыі елку замацавалі на самым ганаровым месцы  —  на аброчным крыжы. Удзельнікі свята ў думках даслалі сваёй зялёнай заступніцы малітвы і просьбы — і на шчодры ўраджай, і на добрае здароўе, і на доўгі век кожнаму жыхару.Такім чынам, працяглае сакральна-магічнае дзеянне было закончана. З песняй «Благаславі, Божа» ўсе вярталіся дадому. Людзі вераць, што падчас выканання гэтай песні нябёсы адчыняюцца і на людзей сыходзіць Божае благаслаўленне. Думаю, што гэта сапраўды так, бо ў гэты дзень вельмі добра, лёгка было на душы, — здаецца, адышлі на другі план дробязі жыцця і нейкія жыццёвыя праблемы, думкі былі аб вечным, аб нашым прызначэнні на зямлі.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

Перад ад’ездам я папрасіла расказаць адну з жанчын, мясцовага носьбіта фальклору, Надзею Кужалевіч, аб тым, як раней спраўлялі абрад «Стрэчанне»:

— Яго ведалі яшчэ нашы бацькі, дзяды і прадзеды. Жанчыны распавядалі, што, калі яны былі яшчэ падлетачкамі, прыбіралі елку, потым на плот залазілі, вышэй да сонейка,  і там спявалі вяснянкі. За гэта цётка ці баба іх частавала кісялём, блінамі, кашай. Заўсёды хадзілі з іконай вакол сяла. Лічылася, што гэта абароніць людзей ад маланак, граду, ад усялякіх непрыемнасцяў і дрэнных сіл. Потым заўсёды ўпрыгожвалі елку, каб яна была не зялёнай, цёмнай, сумнай, а аздобленай кветкамі, — гэта сімвалізавала адраджэнне прыроды вясной, росквіт зямлі-карміцелькі. Хлопцы заўсёды вазілі на санках дзяўчат ці маладых жанчын у знак падзякі за вяснянкі. З іх выбіралі працавітых, прыгожых, пакладзістых. А ў канцы гулянкі ўмацоўвалі на крыж ялінку. Зараз мы прыходзім, а на адным з крыжоў ужо ёсць елачка. Гэта нехта раней за ўсіх прымацаваў яе туды. Старэйшыя жанчыны так рабілі заўсёды і ў маладыя гады, і яны ведаюць, для чаго… А вечарам распальвалі вогнішча, прыносілі розныя стравы. Памятаю, што жанчыны старыя рэчы спальвалі — так яны выганялі зіму за вёску. Каля агню таксама спявалі, ладзілі гульні, весяліліся, спрабавалі пачастункі.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

Свечкі грамнічныя таксама мелі свой магічны сэнс. Калі жанчыны прыходзілі з царквы, то кожная абыходзіла са свечкаю дом, потым — падворак, хлеў. Гэтая свечка знаходзілася каля іконы, людзі верылі ў яе моц. Калі гром грымеў, то запальвалі свечку, маліліся, каб нічога не загарэлася ў двары ад маланкі. Заўсёды маліліся да стрэчанскай свечкі перад тым, як выязджалі ў поле засяваць. Нараджалася дзіця — таксама маліліся да свечкі, прасілі здароўя парадзісе і немаўляці.

обряд, лельчицкий район, грамницы, стрэчэнне, новое полесье

Пасля заканчэння абраду кожны з яго ўдзельнікаў панёс дадому веру ў больш шчаслівую долю, спадзяванне на паляпшэнне дабрабыту, надзею на тое, што род шчаслівы будзе доўжыцца. Хай яно так і будзе!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

1 КОММЕНТАРИЙ

Добавить комментарий

Войти с помощью: