Вышыўка — адзін з відаў  народнага дэкаратыўнага мастацтва. У другой палове XIX — пачатку XX ст. вышыванне на Беларусі было адным з пашыраных заняткаў, а вышыўка — развітым і папулярным відам народнага мастацтва. Кожная вышыўка як на ручніку, посцілцы, так і на адзенні мела свай сакрэт, прызначэнне, свій сэнс. Уся вышыўка на народным адзенні заўсёды нешта сімвалізуе. Узор залежыць ад таго, каму належыць гэтая вопратка і ў якіх выпадках яна апранаецца.

Беларуская зямля славіцца народнымі майстрыхамі — вышывальшчыцамі. Не выключэннем з’яўляецца  і невялікая вёсачка, цяпер аграгарадок Дуброва нашага раёна, дзе нарадзілася і па сённяшні дзень  пражывае  Ева Дзмітрыеўна  Герман.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Нарадзілася яна ў мнагадзетнай сям’і ў вёсцы Дуброва 16 снежня 1950 года. Скончыла 10 класаў мясцовай школы ў 1968 годзе і адразу ж пачала працаваць у роднай вёсцы на ФАПе санітаркай. Працавала на адным месцы да самай пенсіі аж да 2006 года. Выхавала дзвюх дачок.

Работы  Евы Дзмітрыеўны неаднаразова выстаўляліся на розных выставах. Сапраўды па-майстэрску валодае  гэта жанчына тэхнікай вышывання гладдзю.

Першыя навыкі вышывання мясцовая майстрыха  пераняла яшчэ ў дзяцінстве ад сваёй матулі.  З той пары, калі яна зразумела, як гэта цудоўна — ствараць прыгожае, ніткі і іголка сталі яе неразлучнымі сяброўкамі. Без іх, шчыра прызналася Ева Дзмітрыеўна, і дня пражыць не можа. Нават у самы загружаны гаспадарчымі справамі дзень яна знаходзіць хвілінкі для любімага занятку. Зараз, вядома,  значна менш  майстрыха займаецца сваёй любімай справай, галоўным чынам праз свой сталы ўзрост.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

— Вышыўка суправаджае мяне па жыцці, — расказвае Ева Дзмітрыеўна.  — І ў маладосці, і зараз, на пенсіі, я заўсёды знаходжу час для вышывання. Калі пачынаю вышываць новы сюжэт, стараюся хутчэй дайсці да завяршэння пачатай справы, таму што хочацца ўбачыць вынік сваёй творчасці. Карціны, іконы, сурвэткі сапраўды атрымліваюцца чароўнымі. І не таму, што сама вышываю, а таму, што так ацэньваюць іх знаёмыя, сябры, дзеці. Вышыванне ўвогуле стала часткай майго жыцця. Думаю: ніколі не пакіну гэтым займацца.

Трэба зазначыць, што ўся хата майстрыхі Евы Герман  ўпрыгожана яскравымі фарбамі вышыванак: рознакаляровыя іконы, ручнікі з беларускім арнаментам, сурвэткі, абрусы, падушкі, пасцельная бялізна. Сюжэты для іх яна бярэ з казак або проста пераносіць на тканіну сама, калі дзе-небудзь ўбачыць які прыгожы малюнак. Для вышывання майстрыха часцей за ўсё выкарыстоўвае наступную каляровую гаму нітак: розныя адценні чырвонага, зялёнага, жоўтага, сіняга колеру. Чырвоны здаўна лічаць колерам жыцця, актыўнасці, працаздольнасці. Зялёны — колер прыроды-маці,  здароўя, міру і спакойнага існавання. Жоўты — сімвал сонца, ясных дзён, цеплыні. Сіні — атаясамліваецца з небам, васількамі. Выбраная каляровая гама адлюстроўвае яе характар. З дадзеных колераў шляхам вышывання Ева Дзмітрыеўна складае  ўзоры, якія, убачыўшы адзін раз, немагчыма  забыць ніколі.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Вось і стараецца жанчына  вышываць  сюжэт за сюжэтам, карціну за карцінай, каб не толькі самой любавацца прыгажосцю, але і людзям паказаць, а некаторыя работы нават падарыць родным і блізкім. Нават польскія госці падчас падарожжа па Палескаму рэгіёну зацікавіліся работамі жанчыны і пажадалі набыць іх сабе як сувенір.

Значную колькасць шэдэўраў Евы Дзмітрыеўны займаюць ручнікі. Ручнік — выраб глыбока сімвалічны, шматзначны. Створаны па законах мастацтва, ён не толькі ўпрыгожвае паўсядзённы побыт, але і з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, якія злучаюць кожнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі. Можна смела гаварыць, што ўзоры вышытых ручнікоў — гэта зашыфраваная аповесць аб жыцці народа, прыродзе, людзях. Асаблівая роля належыць ручніку ў вясельным абрадзе, паведамляе Ева Дзмітрыеўна. Не менш як сорак іх трэба было назапасіць нявесце да вяселля. Паводле павер’яў, вышыўка на іх павінна была засцерагаць маладых ад  злога вока.

Таксама ручнік з’яўляўся элементам радзільных, хрысцільных і пахавальных абрадаў.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Кожны твор Евы Дзмітрыеўны:  ручнік, абрус, сурвэтка, падушкі, пасцельная бялізна — маюць непаўторны, выразны і яскравы малюнак.

Гавораць, што шчаслівы той чалавек, які знайшоў у сваім жыцці любімую справу. Ева Дзмітрыеўна  Герман  такую справу сапраўды знайшла. Вышытыя майстрыхай работы радуюць не толькі яе, але і людзей іншых.

На вялікую радасць, трэба адзначыць, што на тэрыторыі Дуброўскага сельскага Савета пражывае шмат майстрыц-вышывальшчыц, работы якіх вядомы не толькі на тэрыторыі нашага раёна, але і за яго межамі. Толькі ў аграгарадку Дуброва па суседству з Евай Дзмітрыеўнай пражываюць две майстрыхі — Ева Іванаўна Буцько і Ніна Кірылаўна Ляхавец. Ева Іванаўна вышывае галоўным чынам іконы крыжыкам, на якіх святыя выглядаюць быццам жывыя. З захапленнем  і зайздрасцю доўгі час можна глядзець на такую непаўторную прыгажосць і толькі марыць навучыцца вышываць вось так непаўторна, яскрава і прыгожа.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Ніна Кірылаўна вышывае гладдзю. У яе хаце няма такога месца, каб не было там вышыванак. Яны ўсюды, і такія прыгожыя, што немагчыма не залюбавацца.

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Вось яны, знакамітыя майстрыхі нашага роднага палескага куточка. Я вельмі ганаруся тым, што ў нашым аграгарадку жывуць такія таленавітыя жанчыны. Доўгіх гадоў жыцця вам!

деревня, вышиванка, вышивает, вышитые простыни, вышитые наволочки, Лельчицкий район, Дуброва

Гавораць: калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім. І гэта, на мой погляд, сапраўды так. Я гэта зразумела па-сапраўднаму толькі пасля таго, як пазнаёмілася з нашымі мясцовымі майстрамі, якіх па праву можна назваць Жанчынамі з вялікай літары. Сапраўды, толькі моцная і таленавітая жанчына можа і гаспадарчымі справамі займацца, і працаваць, а як толькі з’явіцца вольная хвілінка, ствараць такую прыгажосць, якая, спадзяюся,  будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне. І я веру, што нашы нашчадкі змогуць ганарыцца сваімі прабабулямі  і з пашанай будуць адносіцца да іх майстэрства. І не сорамна  будзе прызнацца, што непаўторнай прыгажосці вышыты абрус або ручнік, які ім дастаўся ад нашчадкаў, вельмі дарагі, бо гэта памяць аб мінулым, аб самабытнай і непаўторнай культуры маёй краіны.  Я ганаруся тым,  што нарадзілася  і жыву ў гэтай краіне, у якой светлае імя — Беларусь.

Алена ПАЛУЯНАВА і Аляксандра СЕЧКА,

вучаніцы 7 класа Дуброўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы сумесна з настаўнікам гісторыі Аленай ЛЯХАВЕЦ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: