день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Ужо каля трыццаці гадоў у Глушкавічах адзначаецца цудоўнае свята вёскі. Яно праходзіць штогод у першы дзень Тройцы. Яшчэ ў нашых продкаў была добрая традыцыя ў гэты дзень прымаць у сябе гасцей з розных вёсак і гарадоў не толькі нашай Беларусі, а і з іншых краін: Украіны, Расіі. Так адбывалася і цяпер.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Як заўжды, свята праводзілася ў цэнтры вёскі ў невялікім парку каля культурна-спартыўнага цэнтру. Яго адкрылі старэйшыя жанчыны вёскі з троічным абрадам. Яны праспявалі абрадавыя песні «Васілечак» і «Малойчык»  і пратанчылі троічны танец «Кола», які азначае сімвал летняга сонцастаяння, зеляніны і ўрадлівасці.  Пасля абрадавага паказу вядучыя свята, Марыя Веціс  і Аляксандр  Міхалевіч, са словамі віншавання пачалі святочную канцэртную праграму. На сцэне гучалі  песні ў выкананні салістаў  Марыі Веціс, Арцёма Брылевіча, Марыі Стафейчук, жаночага вакальнага ансамбля «Журавушка». Сваімі яркімі нумарамі парадавалі гледачоў дзіцячыя танцавальныя калектывы культурна-спартыўнага цэнтра (кіраўнік — Марыя Веціс) і дзіцячага садка (кіраўнік — Валянціна Бурлевіч). Прыгожымі рознагалосымі спевамі святочную праграму дапоўнілі калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: народныя ансамблі народнай песні «Лель» і «Вербніца». У іх выкананні прагучалі «Ой, грай, зайграй», «У зялёную дубраву», «Шукае мужык жонку» і інш.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Са святам сваіх аднавяскоўцаў павіншаваў старшыня сельвыканкама Васіль Коваль.  Ён пажадаў усім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку. Як заўсёды, упрыгожвала свята вёскі выстава народнай творчасці, дзе дэманстраваліся ручнікі, вышытыя сурвэткі, тканыя коўдры майстроў дэкаратыўнага мастацтва Алены Канановіч, Кацярыны Маркевіч, Агаф’і Міхалковай, Васіліны Гапановіч; дзіцячыя вырабы гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлка» культурна-спартыўнага цэнтра, вучняў сярэдняй школы, выхаванцаў садка.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Індывідуальную выставу сваіх карцін прадэманстраваў малады таленавіты мастак А. Канановіч. Народная творчасць заўсёды хвалюе гледачоў каларытнасцю і непаўторнасцю, цікаўнасцю да сваіх каранёў. За захаванне і папулярызацыю  народных рамёстваў вёскі Глушкавічы былі ўзнагароджаны граматамі ўдзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кіраўнік — Міхаіл Швед): Іван Кавалевіч і Уладзімір Бурлевіч.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Ні адно свята вёскі не праходзіць без спартыўных мерапрыемстваў. Вось і на гэты раз пад кіраўніцтвам трэнера раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Уладзіміра Зубрэя было праведзена спаборніцтва па валейболу сярод каманд моладзі вёскі Глушкавічы. Ва ўпартай барацьбе першае месца дасталася рабочай моладзі, другое і трэцяе — старшакласнікам мясцовай школы.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Не засталіся без увагі на свяце і дзеці. Для іх быў паданы цэлы гарадок атракцыёнаў. Чаго тут толькі не было: надуўныя горкі, батуты, каруселі, цір, электрамабілі і розныя іншыя забавы. Традыцыйна праводзіўся конкурс дзіцячага малюнка на асфальце. За ўдзел у ім кожны атрымаў салодкі пачастунак.

На працягу ўсяго свята працаваў гандаль. Амаль цэлы дзень і да сярэдзіны ночы танцавальнай святочнай праграмай радаваў жыхароў вёскі і гасцей гурт «Перекрёсток» (Уладзімір Ляўкоўскі і Андрэй Баравы). А роўна апоўнач удзельнікам свята быў прадэманстраваны святочны салют.

день деревни, глушковичи, глушкевичи, лельчицкий район, праздник

Свята ўдалося. Задаволены былі ўсе: і вялікія і малыя. Кожны атрымаў зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый на доўгі час. Хочацца сказаць словы падзякі ўсім удзельнікам арганізацыі свята вёскі. А гэта працаўнікі сельсавету, на чале са старшынёй Васілём Ковалем, дырэктар шчэбеневага заводу «Глушкевічы» Раман Міхалкоў, дырэктар КДСУП «Заря Полесья» Іван Ліпскі, ляснічы Аляксандр Маркевіч, дырэктар школы Анна Ляхавец, загадчыца дзіцячага садка Раіса Петрэева, спонсары свята — прадпрымальнікі Сяргей Вырвіч, Валянцін Буткоўскі, Мікалай Канановіч, Рыгор Кавалевіч, Юрый Кавалевіч, Любоў Кавалевіч, Марыя Веціс, Якаў Бурым. Асабліва хачацца сказаць словы падзякі ўсім працаўнікам культурна-спартыўнага цэнтру за падтрыманне чыстаты і парадку на працягу  ўсяго свята.

Андрэй ГАПАНОВІЧ,

дырэктар Глушкавіцкага культурна-спартыўнага цэнтру.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: