Абласны конкурс чытальнікаў «Захаваем свет разам!» сёлета адбудзецца ў дзясяты раз. Ён прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа і праводзіцца па тэматыцы «Мая Радзіма – Беларусь! » ў адной намінацыі:  «Паэзія».

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць паэтычныя мастацкія творы Я.Купалы і Я.Коласа і сучасных аўтараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці (спіс можна знайсці на сайце – ріsmenik.by).

Тэматычная скіраванасць твораў: любоў да роднага краю, Беларусі, традыцый і культуры беларускага народа.

У конкурсе могуць прыняць удзел вучні агульнаадукацыйных школ і агульнаадукацыйных устаноў новага тыпу Гомельшчыны  з 12 да 17 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў 4 этапы: школьны этап (люты), раённы этап (сакавік), абласны этап – праслухоўванне (красавік), абласны выніковы этап – падвядзенне вынікаў, узнагароджванне лаўрэатаў і ўладальніка Гран-пры (кастрычнік).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: