Абласны літаратурны конкурс  на лепшы вершаваны твор праводзіцца з 1 лютага па 1 сакавіка  2017 года. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць і прысвечаны Маці.

У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, устаноў адукацыі новага тыпу, навучэнцы ПТВ, каледжаў, студэнты ВНУ, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.ru.

Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, школа, клас,  хатні адрас, кантактны тэлефон) і тэкст твора – верш  (дапускаецца адзін ці не больш трох вершаў;  на электронных носьбітах; на беларускай альбо рускай мове).

Вынікі конкурсу аб’яўляюцца на сайце Гомельскага аддзялення СПБ — ріsmenik.by, а таксама ў СМІ Гомельскай вобласці, не пазней 8 Сакавіка – Дня жанчын.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: