21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі. З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі.

Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну! ».

Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая.

Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: