З даўніх часоў вядома, што патрэбна на свята Саракі паклікаць шпакоў. Лічылася, што ў гэты дзень прыляцяць 40 выраяў. Патрэбна правесці абрад па закліку. Каторы год яго праводзіць Бараўская сельская бібліятэка з дапамогай удзельнікаў любіцельскага аб’яднання «Спадчына». 22 сакавіка прырода гаварыла, што вясна ўжо блізенька, але патрэбна яе пазапрашаць у госці! Мы заняліся запрашэннем!
Удзельнікі абраду з задавальненнем пазнаёмілі нашых гасцей з асаблівасцямі, прыкметамі гэтага свята. Было паказана тэатралізаванае прадстаўленне, героямі якога сталі маці, дачушка, вяснянкі.
Удзельнікі разам з гасцямі вадзілі карагоды з заклікамі вясны і птушак, ладзілі традыйныя гульні «Падаляначка», «Яшчур» і іншыя, а потым гасцінная гаспадыня ўсіх пачаставала пампушкамі.
Напрыканцы свята сонейка засвяціла так ясна, што ўсе здагадаліся: запрашэнне вясной прынята, яна ўжо ў сенцах!
Вельмі хочацца сказаць вялікі дзякуй удзельнікам і гасцям, пажадаць усім моцнага здароўя і дабрабыту!
Ганна ШАСТАК,
загадчыца Бараўской сельскай бібліятэкі.