Мой родны кут, як ты мне мілы!… Гэтымі радкамі не толькі пачынаецца верш Якуба  Коласа, у якім ён выказаў сваю любоў да Радзімы, да роднага краю, а і думкі ўсіх людзей, кожнага чалавека.

У кожнага з нас ёсць такая мясціна, якая сапраўды мілейшая за ўсё на свеце. Яе не магчыма забыцць нідзе і ніколі. У мяне яна таксама ёсць. Гэта мая маленькая радзіма, мой пасёлак Лельчыцы і ўвесь Лельчыцкі край. Зямля нашых продкаў. Гэта тое месца, дзе я нарадзілася і жыву, дзе жывуць мае бацькі, родныя, суседзі і сябры. Гэта бацькоўская хата, матчына мова, знаёмая сцежка, родная школа, першая настаўніца, якая, нібы матуля, вучыла ўсяму, што неабходна для чалавека.

Мае Лельчыцы для мяне — самыя прыгожыя і непаўторныя. Тут вельмі цудоўна. Заўсёды радуюць вока чыстыя і светлыя вуліцы, якія патанаюць у рознакаляровых фарбах кветак і зеляніне дрэў і кустоў. А будынкі і дамы? Яны высокія і нізкія, шматпавярховыя і аднапавярховыя, розных колераў і адценкаў, аднолькавых, амаль што, і не знойдзеш. Тут заўсёды прыгожа і ўтульна, у любую часіну года.

Размясціўся наш горад на беразе ракі Убарць, сярод  палескіх лясоў і балот, якія багаты на грыбы і ягады. А колькі рознай дзікай жывёлы насяляе нашы лясы! Водзяцца тут  ваўкі і лісіцы, вавёркі і куніцы, зайцы і вожыкі, мядзведзі і рысі…

Ёсць у нас і вялікая колькасць лекавых раслін, а таксама расліны, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. А якія прыгожыя краявіды вакол: бярозавыя гаі, сасновыя бары, зялёныя дубравы, балоты, якім няма канца-краю.

А людзі ў нас таксама цудоўныя. Усе працавітыя і клапатлівыя гаспадары, ветлівыя і гасцінныя. Дамы іх заўсёды патанаюць у кветках, чысціні і парадку. Калі гуляеш па родных вуліцах, то заўсёды любуешся гэтай прыгажосцю і дадому вяртаешся з добрым настроем.

У нас ёсць месцы для адпачынку, якія вабяць сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю.

А яшчэ хочацца закрануць і назву пасёлка. Існуе некалькі легенд пра паходжанне Лельчыц. Адны называюць Лельчыцы, другія — Ленчыцы. Калісьці гэта зямля належала графу Чыцкаму, у якога была дачка Алена. Яна добрая была дзяўчына, з павагай ставілася да простага люду, а тыя з любоўю яе называлі Алелькай. Алена аслухалася бацькоўскага наказу і знікла ў балотах і лясах нашага краю. А яшчэ кажуць, што назва пайшла ад таго, што над гэтай мясцовасцю кожную весну кружыць вялікая колькасць буслоў, якіх называюць лелькі. Бусел — сімвал Лельчыцкага краю .

Царствамь лясоў, балот і туманаў называлі ў далёкія часы беларускае Палессе — гэта бязлюдны, адарваны ад усяго свету край…

Шмат цяжкасцей дасталася на шляху развіцця нашаму краю. Але ж ён упэўнена рухаецца наперад. Будуюцца новыя дамы, упарадкоўваюцца вуліцы. Радуюць фантаны, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, новы сквер.

Аб Лельчыцкім краі шмат напісана вершаў, паэм, кніг, карцін. Як пісаў Пімен Панчанка, вядомы беларускі паэт, такія словы пра наш край:

Тут у Лельчыцах сэрца лечыцца…

Век хадзі і любуйся…

Дар’я  РАФАЛОВІЧ, вучаніца Лельчыцкай раённай гімназіі.

Фото Владимира Шпаковского

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: