6 лютага  споўніцца 105 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова.

Аркадзь Куляшоў — паэт высокаадукаваны, культурны, з самабытным голасам, з выразнай інтэлектуальнай скіраванасцю. Куляшоў сябраваў з многімі паэтамі шматнацыянальнай савецкай літаратуры.

Паэзія паэта ўвабрала ў сябе жыццёвы шлях народа, перажытае і вынашанае менавіта ім самім, усе яго думкі і мары. Кожны яго верш асветлены непаўторным каларытам чалавечых адчуванняў. Аркадзь Куляшоў  не толькі пісаў, але ж з поспехам перакладаў на беларускую мову вершы класікаў рускай паэзіі — Пушкіна, Лермантава.

Творчасць Куляшова цесна звязана з традыцыямі, закладзенымі ў беларускай паэзіі яшчэ Купалам і Коласам. Яна фарміравалася пад уплывам падзей, што адбываліся ў краіне. Усебакова і пераканаўча малюе паэт жыццё народа, раскрываючы ідэйныя асновы, якія аб’ядноўвалі людзей, іх супольную веру і агульныя намаганні.

Паэзія яго моцная сваім суб’ектыўным пачаткам, выяўленнем глыбокага асабістага пачуцця радасці ці смутку, адчаю, журбы, трывогі, хвалявання ад замілавання роднымі прасторамі, ад нахлынуўшага пачуцця кахання. Усё гэта вылучае верш “Бывай…”, які стаў песняй.

Творы паэта — споведзь перад людзьмі і часам, маналог сучасніка аб мінулым і будучым. Усё на зямлі ўзаемазвязана, разумна створана, па-чалавечы кожны павінен адносіцца да прыроды, сучаснасці і будучыні.

Паэзія Куляшова — класічная па свайму духу, форме, зместу. Паэт звяртаецца да будучых пакаленняў, імкнучыся перадаць ім самыя істотныя і неабходныя каштоўнасці свайго веку.

Аркадзь Аляксандравіч мае ганаровае званне Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М. Лермантава, «Энеіды» І. Катлярэўскага і «Спева аб Гаяваце» Т.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Раіса Халява,

бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі. 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: