Дарагія парафіяне!

Хрыстус уваскрос! Сапраўды уваскрос! Аллелюя!

Няхай гэтая Пасхальная радасць адгукнецца ў сэрцы кожнага, хто адказвае з вялікай пашанай на гэты радасны вокліч!

Гэта ўрачыстасць Перамогі Езуса, у якой Ён нам дае ўдзел, дык скарыстаем яе ў сваіх штодзённых змаганнях з клопатамі, цяжкасцямі і непаразуменнямі, якія ўзнікаюць на жыццёвым шляху. А святочны стол з вялікоднымі стравамі і чырвонымі яйкамі няхай нас яшчэ больш з’яднае паміж сабою і дапаўніць надзеяй, якой так часта не хапае ў шэрай паўсядзённасці.

Няхай супакой Хрыстовы пранікне нашыя светлыя памкненні ў будучых стараннях, каб мы, дбаючы аб здароўі фізічным, не забываліся і аб духоўным.

Поўных Божай ласкі, духоўнай радасці і супакою святаў Вялікадня Хрыстовага ўсім вам!
Няхай пасхальны заклік «Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» гучыць на нашай зямлі і будзіць людзей да новага жыцця ва ўваскрослым Езусе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: