Кажуць, што лічбы сухія. Аднак менавіта яны красамоўна сведчаць пра маштаб вайны і драматызм падзей.

  • Гітлер запланаваў правесці маланкавую вайну ўсяго за 150 дзён, аднак працягвалася Вялікая Айчынная доўгія 1418 дзён і начэй.
  • 22 чэрвеня 1941 года першай прыняў ўдары гарнізон  Брэсцкай крэпасці, абаронцы якой здолелі супрацьстаяць ворагу звыш месяца.
  • Агульная франтавая лінія вайны склала 3 000 км.
  • Ваенныя падзеі адбываліся на  адлегласці 3 мільёнаў кв. км. на асноўных васьмі стратэгічных франтах.
  • На 165-ты дзень вайны савецкім войскам удалося прыпыніць наступленне гітлераўцаў пад Масквой — такім чынам план “Барбароса” быў сарваны.
  • Ленінградская блакада пачалася 8 верасня 1941 года і працягвалася 872 дні. За гэты час памерла ад голаду і бамбардзіровак 800 000 жыхароў.
  • Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 – 2 лютага 1943 г.) — магутнае сражэнне, у якім мы пазбавіліся 480 000 чалавек.
  • Узяць стратэгічную ініцыятыву і перайсці з абароны ў наступленне салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі дазволіла легендарная Курская бітва (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.), якая пачалася на 743-ці дзень вайны.  У самым магутным танкавым змаганні удзельнічалі каля 2 мільёнаў чалавек, 6 тысяч танкаў, 4 тысячы самалётаў.
  • Восенню 1943 года, пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай  Беларусі.  23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР — Камарын.
  • Восеньска-зімовае наступленне прынесла вызваленне яшчэ  36 раёнам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Дняпро ў раёне Лоева.
  • У 1944 годзе  пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай. Значную ролю ў вызваленні   адыграла Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.
  • 23 чэрвеня 1944 года адбыўся пачатак наступлення, а 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня — бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.
  • Баі за Мінск пачаліся і скончыліся 3 ліпеня.
  • У значнай колькасці крыніц сцвярджаецца, што на баку Чырвонай Арміі ваявала 34 500 000 чалавек, на баку Германіі, сумесна з саюзнікамі, — 17 500 000 чалавек.
  • У армію і на флот было прызвана 490 тысяч жанчын. 80 тысяч савецкіх афіцэраў былі жанчынамі. Званне Герой Савецкага Саюза атрымалі 87 жанчын.
  • У тыле змагалася з ворагам больш мільёна партызан.
  • Усяго за ваенныя гады загінуўшых, трапіўшых у палон, прапаўшых без вестак каля 11 900 000 савецкіх воінаў, каля 13 700 000 мірнага насельніцтва (у іншых крыніцах падаецца агульная лічба  26,6 мільёна чалавек ці нават звыш 29 мільёнаў).
  • З боку Германіі было загублена 8 600 000 чалавек — Савецкі Саюз за аднаго акупанта заплаціў трыма суайчыннікамі.
  • За гады вайны акупанты на тэрыторыі Савецкага Саюза парушылі 1710 гарадоў, 70 000 вёсак, разграмілі 98 000 калгасаў, 1876 саўгасаў, 32 000 заводаў і фабрык. Было знішчана 2 000 архітэктурных помнікаў, больш 400 музеяў, 30 000 000 жыллёвых збудаванняў.
  • Страты Савецкага Саюза склалі 33% савецкага нацыянальнага багацця (па даваенных цэнах каля 128 мільярдаў долараў).
  • Кожны пяты з савецкіх воінаў за мужнасць быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, многія атрымалі іх пасмяротна. Больш 400 чалавек здзейснілі “матросаўскі” подзвіг. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 11 681 воіну, а 2532 — з’яўляюцца Поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
  • Пяць піянераў СССР сталі Героямі Савецкага Саюза, звыш 200 дзяцей і падлеткаў атрымалі медаль “Партызану ВАВ”, больш 15 тысяч  — за абарону Ленінграда, больш 20 тысяч — за абарону Масквы.
  • За самаахвярнасць 12 савецкіх гарадоў сталі гарадамі-героямі.
  • Каля 70 000 мемарыяльных дошак і помнікаў увекавечылі подзвіг савецкага народа.

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: