Дзве навучэнкі нашага раёна сталі пераможцамі конкурсу «Гавары са мной па-беларуску»

0
584

Цікавым і захапляльным стаў абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» сярод вучняў IX – XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які ў чарговы раз праведзены на Гомельшчыне.

Дзве навучэнкі нашага раёна сталі пераможцамі конкурсу:

Краўчэня Дзіяна, навучэнка 9 класа Лельчыцкай сярэдняй школы №2 атрымала Дыплом ІІІ ступені;

Сасноўская Вікторыя, навучэнка 11 класа Лельчыцкай раённай гімназіі атрымала Дыплом ІІ ступені.

Яркія ўражанні, незабыўныя сустрэчы, эмацыянальны станоўчы зарад — вось пералік тых пачуццяў, якія атрымалі ўдзельнікі конкурсу.

Віншуем пераможцаў, жадаем іх настаўнікам і бацькам далейшых поспехаў!

leloo.znaj.by

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: