Роля традыцыйнай культуры… Самабытныя нацыянальна-мастацкія святы, з’явы, абрады…
Для шырокага распаўсюджвання хрысціянства дзеці і моладзь хадзілі па хатах групамі і выконвалі асаблівыя рытуальныя песні, віншавалі гаспадароў са святам. Нязменным атрыбутам каляднікаў з’яўлялася зорка – сімвал новага пачатку і святла.
Важна ўсвядоміць, што ж робіць па-сапраўднаму цікавым наша сучаснае культурна – нацыянальнае жыццё? Паўсядзённы побыт упрыгожыць не сам магічны ў сваёй аснове рытуал, дзеянне, абрад, а выдатнае эстэтычнае векавое напаўненне яго песняй, музыкай, гульнёй. Без апошніх не адбудзецца пераходу абраду ў свята, пад якім разумеецца стан душы ўдзельніка святочнай дзеі. Намнога ўзрастае значэнне такога погляду на свята ў дзіцячым асяроддзі, дзе яно ўспрымаецца толькі на ўзроўні эмацыянальнай існасці, і на месца фальклору як сродку выхавання дзяцей свайго народа.
Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Лельчыцкай сярэдняй школы №2 Веры Шур у школе штогод цікава і змястоўна праходзяць Калядкі. Творчы падыход Веры Станіславаўны робіць аднадумцамі ўсіх педагогаў школы, стварае адзіны творчы калектыў, які працуе на агульную задачу. Раўнадушных на свяце няма.
Калядкі — гэта вясёлае зімовае свята, якое нясе радасць і супакой душы.
Любоў Ліпская.



















