У цэнтральнай бібліятэке адбылося мерапрыемста, прысвечанае роднай мове.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага 1952 года загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзержавай Бангладэш. Аздначаецца гэты дзень з 2000 года.

На мерапрыемстве прысутнічала Алена Мікалаеўна Тушынская, для якой беларуская мова з’яўляецца роднай мовай і сэнсам прафесійнага жыцця. Яна распавядала моладзі  пра тое, як маці з бацькам прывілі ёй любоў да мілагучнай роднай мовы, як яна з захапленеем чакала нумары гумарыстычнага часопісу «Вясёлка». Алена Мікалаеўна упэўнена, что маладыя людзі аднойчы зробяць выбар і будуць гаварыць па-беларуску.

«Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку» або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, как беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Войти с помощью: