Цяпер паўсюдна абмяркоўваецца тэма каранавірусу, прычым, сярод людзей самага рознага ўзросту. Мы пацікавіліся, што з гэтай нагоды думаюць ляльчане.

Святлана Мядзведзева, пенсіянерка:

— Многа выпрабаванняў выпадала на нас, беларусаў. Ды і не толькі на нас. Перажылі Чарнобыль, курыны і свіны грып, а тут ужо новы, як кажуць, яшчэ больш небяспечны, — каранавірус. Але ж мы, як да гэтага заклікае і наш Прэзідэнт, не панікуем. Проста прытрымліваемся парад урачоў: часцей мыем рукі, пастаянна праціраем дэзінфіцыруючым растворам дзвярныя ручкі, ужываем па магчымасці гарачыя і цёплыя стравы, напіткі. Мы, пажылыя, амаль не выходзім на вуліцу, бо так раяць нашы ўрачы. Маўляў, вельмі прыліпае гэты вірус да пажылых, нямоглых. Лічу, што ў такой сітуацыі варта быць паслухмянымі, памятаць аб народнай мудрасці “Беражонага Бог беражэ”.

Будзем выконваць усё, што прапануюць урачы, прымаць меры перасцярогі і жыць далей. Думаю, і на гэты раз справімся. Мы ж церпялівыя і вынослівыя. І не такое перажылі. Будзьце здаровы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: