«Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!»

У СШ №1 г.п. Лельчыцы завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

0
831

Якая прыгожая, мiлагучная, мяккая i ў той жа час яскравая, звонкая беларуская мова. На гэтай мове размаўляюць нашы дзяды i прадзеды, за яе змагалiся продкi. Толькi гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлi, рэк i азёр.
«Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску»- менавiта пад такiм дэвiзам прайшоў тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Кожны дзень у хлопчыкаў i дзяўчынак быў сапраўды насычаным i пазнавальным. Былi праведзены разнастайныя мерапрыемствы: вiктарыны, iнсцэнiроўкi, творчыя конкурсы дзiцячых малюнкаў. Тыдзень стаў сапраўдным святам. Вучнi зразумелi, што гаварыць па-беларуску модна.

Надзежда Нямкова
Фота: ДУА «Лельчыцкая сярэдняя школа №1»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: