У вёсцы Осаў адбыўся канцэрт прысвечаны стварэнню Лельчыцкага раёна

0
563

Працягваецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных стварэнню Лельчыцкага раёна. У невялічкай вёсцы Осаў Сіманіцкага сельсавету днямі ладзіўся канцэрт з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці. Ганаровым гледачом сюды была запрошана старшыня райсавета дэпутатаў Таццяна Бяспалая, якая пражывае ў гэтых мясцінах.

Хлебасольным каравем ад імя ўсіх жыхароў вескі Таццяну Адамаўну шчыра прывітаў памочнік старшыні Сіманіцкага сельвыканкама Аляксандр Клачко.

Артысты мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі добры канцэрт, і складаўся ён выключна з песен на роднай мове, якія меладычна разносіліся па акрузе. Па ўсяму відаць было, што канцэрт не пакінуў абыякавым нікога і ўсім спадабаўся, бо разам з песнямі артысты прывезлі сонечны настрой. Паслухаць іх ля адной із сядзіб Осава зазбіраліся мясцовыя жыхары, сярод якіх і падрастаючае пакаленне. 

Пасля канцэрту Таццяна Адамаўна пагутарыла з мясцовымі жыхарамі, а таксама здзейсніла прагулку пешшу па іх невялічкай вёсцы. Месцам наведвання стала крынічка, якую нядаўна добраўпарадкавалі — зрабілі навес, лавачкі, высадзілі кветкі і дэкаратыўны кустарнік. А не вельмі даўно пры дапамозе мясцовай улады, а таксама жыхара аграгарадка Сіманічы Аляксандра Жукевіча, ДРСУ-153 адрамантавалі тут яшчэ адну дарогу — з іншага боку Сіманіч.  

— Наша вёска хоць і маленькая, але ж прыгожая і квітнеючая. Сюды заўсёды прыемна прыехаць. І вельмі добра, што пра нас не забываюць, аб чым не папросім уладу — ідуць насустрач, дапамагаюць. Так было, напрыклад, калі дапамагалі з аб’язной дарогай на вёску. Хацелася б за гэта падзякаваць, — зазначыў памочнік старшыні Сіманіцкага сельвыканкама Аляксандр Клачко.

Канстанцін Кавалёў.

Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: