Як праходзіць жніво ў Лельчыцкім раёне (Фотарэпартаж)

0
793

Мы пачынаем праект «На хлебнай ніве», які прысвечаны жніву-2020. Мы пабываем у гаспадарках раёну і зробім шэраг фотарэпартажаў аб тых, хто стаіць у вытокаў ураджаю. У свет выйдзе цыкл матэрыялаў аб людзях, якія працуюць на хлебнай ніве. Першы наш фотарэпартаж — аб пачатку масавага жніва ў гаспадарках.

Зусім нядаўна ў раёне прайшлі зажынкі. Першыя камбайны паспрабавалі першыя палеткі. А зараз ужо з усім размахам 9 сельгаспрадпрыемстваў масава вядуць уборку збожжавых. На раніцу ўчарашняга дня гаспадаркі раёна паспелі ўбраць каля 3 359 гектараў (36%), абмалаціць 8 728 тон хлябоў.

Як зазначаюць спецыялісты, сёння сярэдняя ўраджайнасць значна вышэй за мінулагоднюю.

Па словах галоўнага агранома райсельгасхарчу Віктара Германа, сяляне ўсю сваю моц укладваюць у будучы ўраджай.

— Ва ўсе часы хлеб — аснова жыцця. Зямля ў гэты год добра, як бачым, родзіць. Вясна была спрыяльнай для росту. Сёння на палетках такі ўраджай, якога даўно мы не малі. Мы павінны прытрымлівацца свайго рытма — не згубіць аніводнага каласку.

З Віктарам Германам мы адправіліся непасрэдна на палеткі, дзе сустрэліся з працаўнікамі хлебнай нівы.  У ААТ «Сінпольскае» у час нашага прыезду камбайны працавалі ва ўрочышчы Ямы. Добра адчувалася, што праца тут кіпіць. Камбайны ўрэзваюцца жаткамі ў палеткі і заходзяць адзін за адным на круг.

Па меркаванні агранома-аграхіміка Аляксандра Мальца, збожжаўборачнай тэхнікі дастаткова і яна высокавытворчая. Зараз якраз наступілі тыя дні, што кормяць год. І марудзіць нельга. Праўда, некалькі хвілін на адпачынак адводзіцца. Усе ўдзельнікі жніва забяспечваюцца гарачым харчаваннем.

У другой гаспадарцы — ААТ «Шлях Ільіча» давялося пабываць на зернетаку.  Тут працуе настаўнік фізічнага выхавання Сяргей Гурыновіч:

— Якраз узяў водпуск і дапамагаю гаспадарцы. Сушым збожжа. Нядрэнна можна зарабіць. Калі пастарацца, то і тысяча рублёў у сезон выходзіць, — распавёў Сяргей Гурыновіч.

У гэты ж час яшчэ некранутае збожжа малацілі камбайны ў полі. Побач з імі ва ўрочышчы Хлеван сустрэлі галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Карася:

— Зараз убіраем азімае жыта. Ужо абмалацілі 290 са 1100 гектараў. Нагрузка на камбайн 250 гектараў. Гэта нямала.

Першыя абмалочаныя гектары пачалі паступаць у дзяржзаказ. Усяго ж у планах у лельчыцкіх аграрыяў намалаціць каля 25 тысяч тон зерневых, што складзе на 3 тысячы больш мінулагодняга.   Вагу ў структуры збожжавага кліну займаюць: пшаніца — 250 гектараў, ячмень  —272, трыцікале —1 941, авёс— 2 500, каля 4 600 гектараў займае жыта. На жніве задзейнічаны 30 камбайнаў.

Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: